пака́паць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пака́паю пака́паем
2-я ас. пака́паеш пака́паеце
3-я ас. пака́пае пака́паюць
Прошлы час
м. пака́паў пака́палі
ж. пака́пала
н. пака́пала
Загадны лад
2-я ас. пака́пай пака́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пака́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакапа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пакапа́ю пакапа́ем
2-я ас. пакапа́еш пакапа́еце
3-я ас. пакапа́е пакапа́юць
Прошлы час
м. пакапа́ў пакапа́лі
ж. пакапа́ла
н. пакапа́ла
Загадны лад
2-я ас. пакапа́й пакапа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пакапа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакапа́ць сов.

1. (нек-рое время) поры́ть, покопа́ть;

2. (всё, многое) изры́ть;

3. (во множестве) вы́рыть;

4. (картофель) убра́ть, вы́копать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пака́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Капаць некаторы час (пра дождж). Пакапаў дождж і сціх.

2. што і чаго. Разм. Наліць некалькі капель якой‑н. вадкасці; накапаць трохі. — А божа ж мой! — спалохалася маці. — Вуха баліць, а ты маўчыш... — Ці ж крычаць? — На камфару, пакапай у вуха — памагае. Бядуля.

пакапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

1. і без дап. Капаць некаторы час. Пакапаць бульбу да вечара. □ У лесе пакружыў крыху [Якуш], выбраў мясціну, згроб зверху лісце і пачаў капаць яму. Пакапае, пакапае, дый азірнецца, прыслухаецца. Скрыган.

2. Перакапаць канавамі, барознамі і пад. усё, многае. Пакапаць дарогу.

3. Выкапаць, накапаць вялікую колькасць якіх‑н. паглыбленняў. [Хутарок] меў досыць убогі і пустэльны выгляд, бо нават не было ніводнага дрэўца каля хаткі, хоць ямкі для іх і пакапаў дзядзька Марцін. Колас. Вылі ў лесе і акопы, але іх пакапалі пазней, у жніўні: кавалерыйская часць займала тут абарону. Навуменка.

4. Капаючы, выбраць (пра бульбу, буракі і пад.). Бульбу ў калгасе пакапалі, лён і каноплі падабралі і во-во пачнуць вазіць на завод. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакапа́ны і пако́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пакапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Капа́ючы, зрэзаць (выступ, няроўнасць глебы).

С. бугарок.

2. Пакапа́ць паверхню зямлі ў многіх месцах.

Крот скапаў увесь агарод.

|| незак. ско́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ископа́ть сов. скапа́ць, мног. паско́пваць, пакапа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

покопа́ть сов., разг. пакапа́ць, (много, долго, неоднократно) папако́пваць, папакапа́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поизры́ть сов., разг. пакапа́ць, скапа́ць; (рылом — о животных) пары́ць, зрыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакапа́ны

1. изры́тый;

2. вы́рытый;

3. у́бранный, вы́копанный;

1-3 см. пакапа́ць2-4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)