пазніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Зняць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх; здзець з сябе ўсё, многае; адазваць адкуль-н. усіх, многіх.

П. дзверы з завесаў.

П. шапкі.

П. дывізіі з фронту.

2. што. Адмяніць усё, многае, адмовіцца ад усяго, многага.

П. судзімасць.

П. прапановы.

3. што. Садраць, зняць з якой-н. паверхні ўсё, многае.

П. бінты з ран.

4. каго-што. Пазбавіць усіх, многіх магчымасці дзейнічаць, вызваліць ад чаго-н. усіх, многіх.

П. баксёраў са спаборніцтваў.

П. з работы.

5. што. Скапіраваць усё, многае.

П. копіі з дакументаў.

6. Тое, што і паздымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазніма́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазніма́ю пазніма́ем
2-я ас. пазніма́еш пазніма́еце
3-я ас. пазніма́е пазніма́юць
Прошлы час
м. пазніма́ў пазніма́лі
ж. пазніма́ла
н. пазніма́ла
Загадны лад
2-я ас. пазніма́й пазніма́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазніма́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазніма́ць сов.

1. (о многих, о многом) в разн. знач. снять; (с должности — ещё) поснима́ть, уво́лить; отстрани́ть; смести́ть; (срубить, срезать — ещё) снести́;

2. см. паздыма́ць;

3. (нек-рое время) поснима́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазніма́ць і паздыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зняць адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазнімаць каструлі з агню. Пазнімаць дзверы з завесаў. □ [Мацвей:] — А як Цімоша кілбасы ў Несцера пазнімаў, ты помніш? Лобан. Людзі .. патушылі печы і нават паздымалі бялізну, што вісела на вяроўках, нацягнутых між дрэвамі. Сіняўскі. // Прыбраць усё, многае. Пазнімаць рыштаванні. // Здзець з сябе ўсё, многае. Хлопцы зразумелі ўчынак свайго настаўніка і таксама саскочылі з павозкі ды пазнімалі шапкі. Якімовіч. [Рыбаловы] паздымалі кашулі і пазавязвалі рукавы. Броўка. // Адазваць адкуль‑н. усіх, многіх. Пазнімаць вучняў з заняткаў. Пазнімаць дывізіі з фронту.

2. Адмяніць усё, многае. Пазнімаць судзімасці. // Адмовіцца ад усяго, многага. Паздымаць прапановы. Пазнімаць кандыдатуры.

3. Садраць, зняць з якой‑н. паверхні ўсё, многае. Пазнімаць кару з дрэў. □ На твары, там, дзе паздымалі бінты, расла рыжая шчаціна. Скрыган.

4. Пазбавіць усіх, многіх магчымасці дзейнічаць. Пазнімаць баксёраў са спаборніцтваў.

5. Вызваліць, звольніць усіх, многіх. Пазнімаць брыгадзіраў з работы.

6. Скапіраваць усё, многае. Пазнімаць копіі з дакументаў.

7. Узяць у наймы ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паздыма́ць,

гл. пазнімаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазніма́ны і паздыма́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пазнімаць, паздымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поснима́ть сов., разг. пазніма́ць, паздыма́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазніма́ны сня́тый; уво́ленный; отстранённый; смещённый; снесённый; см. пазніма́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

исключи́ть сов., в разн. знач. вы́ключыць, мног. павыключа́ць; (вывести — ещё) вы́весці, мног. павыво́дзіць; (изъять — ещё) зняць, мног. пазніма́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смести́ть сов.

1. (сдвинуть) зру́шыць, ссу́нуць, мног. пассо́ўваць, скрану́ць; перамясці́ць;

2. (с должности) зня́ць, мног. пазніма́ць;

3. перен. зру́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)