падыхо́дзячы
дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
падыхо́дзячы |
падыхо́дзячая |
падыхо́дзячае |
падыхо́дзячыя |
| Р. |
падыхо́дзячага |
падыхо́дзячай падыхо́дзячае |
падыхо́дзячага |
падыхо́дзячых |
| Д. |
падыхо́дзячаму |
падыхо́дзячай |
падыхо́дзячаму |
падыхо́дзячым |
| В. |
падыхо́дзячы падыхо́дзячага |
падыхо́дзячую |
падыхо́дзячае |
падыхо́дзячыя |
| Т. |
падыхо́дзячым |
падыхо́дзячай падыхо́дзячаю |
падыхо́дзячым |
падыхо́дзячымі |
| М. |
падыхо́дзячым |
падыхо́дзячай |
падыхо́дзячым |
падыхо́дзячых |
Кароткая форма: падыхо́дзяча.
Крыніцы:
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
падыхо́дзіць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
падыхо́джу |
падыхо́дзім |
| 2-я ас. |
падыхо́дзіш |
падыхо́дзіце |
| 3-я ас. |
падыхо́дзіць |
падыхо́дзяць |
| Прошлы час |
| м. |
падыхо́дзіў |
падыхо́дзілі |
| ж. |
падыхо́дзіла |
| н. |
падыхо́дзіла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
падыхо́дзь |
падыхо́дзьце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
падыхо́дзячы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
зру́чны, -ая, -ае.
1. Такі, якім лёгка ці прыемна карыстацца.
Зручнае крэсла.
Мне тут зручна (безас., у знач. вык.). Зручна (прысл.) усесціся.
2. Падыходзячы; такі, які патрэбен.
З. выпадак.
|| наз. зру́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
загнуса́віць, ‑саўлю, ‑савіш, ‑савіць; зак.
Пачаць гнусавіць, гнусава загаварыць. — Раб божы Базыль!.. — загнусавіў поп, падыходзячы к Базылю. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарэ́чы, прысл.
1. У час, у падыходзячы момант.
Грошы прыйшлі д.
2. у знач. пабочн. сл. Для абазначэння таго, што дадзеная фраза гаворыцца ў дадатак да сказанага, у сувязі са сказаным.
Д., яго здольнасцей мы яшчэ не ведаем.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
улучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак.
1. у што. Знайсці падыходзячы час для чаго-н.
У. момант.
У. хвіліну.
2. Трапіць у цэль.
У. каменьчыкам у шыбу.
3. каго ў што. Далучыць да каго-, чаго-н. (пра жывёл).
У. авечку ў чараду.
|| незак. улуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пры́шлей ’хутчэй; лепш; прыдатней; больш дарэчы, прыстойна’ (Нас.; Касп., Бяльк.), прышлі ’лепш, зручней’ (Юрч. Фраз., 1). Рус. смал. пришло ’прыстойна, як след; да твару’, пришлее, пришлей ’лепш, прыдатней’. Вышэйшая ступень ад прышлы (гл.). Семантычна можна параўнаць з падыходзіць, падыходзячы, больш падыходзячы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падво́рак, ‑рка, м.
Разм. Двор каля хаты, дома. Дарожка жоўценькая пралягла Цераз падворак — з вуліцы да ганку. Гілевіч. Падыходзячы ўжо да высокай брамы падворка, хлапец ўчуў незнаёмую гамонку ў двары. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.
1. каго-што. Пранесці каго-, што-н. вакол каго-, чаго-н.
А. вакол стала.
2. што і чым. Абгарадзіць, акружыць сцяною і пад.
А. сад парканам.
3. каго (што). Падыходзячы да кожнага, пачаставаць.
А. ўсіх пачастункамі.
4. каго (што). Частуючы, прапусціць каго-н.
А. свата за сталом.
|| незак. абно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
квакта́нне і квахта́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. квактаць, квахтаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З усіх бакоў чуцён быў мышыны піск, квактанне жаб, шапаценне. Мурашка. Падыходзячы да сасняку, мы пачулі квахтанне глушцоў, пачулі, як яны пералятаюць з месца на месца — верныя адзнакі такавішча. Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)