падыхо́дзячы

дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падыхо́дзячы падыхо́дзячая падыхо́дзячае падыхо́дзячыя
Р. падыхо́дзячага падыхо́дзячай
падыхо́дзячае
падыхо́дзячага падыхо́дзячых
Д. падыхо́дзячаму падыхо́дзячай падыхо́дзячаму падыхо́дзячым
В. падыхо́дзячы
падыхо́дзячага
падыхо́дзячую падыхо́дзячае падыхо́дзячыя
Т. падыхо́дзячым падыхо́дзячай
падыхо́дзячаю
падыхо́дзячым падыхо́дзячымі
М. падыхо́дзячым падыхо́дзячай падыхо́дзячым падыхо́дзячых

Кароткая форма: падыхо́дзяча.

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падыхо́дзіць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падыхо́джу падыхо́дзім
2-я ас. падыхо́дзіш падыхо́дзіце
3-я ас. падыхо́дзіць падыхо́дзяць
Прошлы час
м. падыхо́дзіў падыхо́дзілі
ж. падыхо́дзіла
н. падыхо́дзіла
Загадны лад
2-я ас. падыхо́дзь падыхо́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падыхо́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зру́чны, -ая, -ае.

1. Такі, якім лёгка ці прыемна карыстацца.

Зручнае крэсла.

Мне тут зручна (безас., у знач. вык.). Зручна (прысл.) усесціся.

2. Падыходзячы; такі, які патрэбен.

З. выпадак.

|| наз. зру́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загнуса́віць, ‑саўлю, ‑савіш, ‑савіць; зак.

Пачаць гнусавіць, гнусава загаварыць. — Раб божы Базыль!.. — загнусавіў поп, падыходзячы к Базылю. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарэ́чы, прысл.

1. У час, у падыходзячы момант.

Грошы прыйшлі д.

2. у знач. пабочн. сл. Для абазначэння таго, што дадзеная фраза гаворыцца ў дадатак да сказанага, у сувязі са сказаным.

Д., яго здольнасцей мы яшчэ не ведаем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак.

1. у што. Знайсці падыходзячы час для чаго-н.

У. момант.

У. хвіліну.

2. Трапіць у цэль.

У. каменьчыкам у шыбу.

3. каго ў што. Далучыць да каго-, чаго-н. (пра жывёл).

У. авечку ў чараду.

|| незак. улуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́шлей ’хутчэй; лепш; прыдатней; больш дарэчы, прыстойна’ (Нас.; Касп., Бяльк.), прышлі ’лепш, зручней’ (Юрч. Фраз., 1). Рус. смал. пришло ’прыстойна, як след; да твару’, пришлее, пришлей ’лепш, прыдатней’. Вышэйшая ступень ад прышлы (гл.). Семантычна можна параўнаць з падыходзіць, падыходзячы, больш падыходзячы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падво́рак, ‑рка, м.

Разм. Двор каля хаты, дома. Дарожка жоўценькая пралягла Цераз падворак — з вуліцы да ганку. Гілевіч. Падыходзячы ўжо да высокай брамы падворка, хлапец ўчуў незнаёмую гамонку ў двары. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Пранесці каго-, што-н. вакол каго-, чаго-н.

А. вакол стала.

2. што і чым. Абгарадзіць, акружыць сцяною і пад.

А. сад парканам.

3. каго (што). Падыходзячы да кожнага, пачаставаць.

А. ўсіх пачастункамі.

4. каго (што). Частуючы, прапусціць каго-н.

А. свата за сталом.

|| незак. абно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

opportune [ˈɒpətju:n] adj. fml

1. зру́чны, адпаве́дны, падыхо́дзячы;

an opportune moment зру́чны мо́мант

2. своечасо́вы;

an opportune remark слу́шная/тра́пная заўва́га, заўва́га дарэ́чы/да ме́сца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)