падхо́плены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падхо́плены падхо́пленая падхо́пленае падхо́пленыя
Р. падхо́пленага падхо́пленай
падхо́пленае
падхо́пленага падхо́пленых
Д. падхо́пленаму падхо́пленай падхо́пленаму падхо́пленым
В. падхо́плены (неадуш.)
падхо́пленага (адуш.)
падхо́пленую падхо́пленае падхо́пленыя (неадуш.)
падхо́пленых (адуш.)
Т. падхо́пленым падхо́пленай
падхо́пленаю
падхо́пленым падхо́пленымі
М. падхо́пленым падхо́пленай падхо́пленым падхо́пленых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падхо́плены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падхо́плены падхо́пленая падхо́пленае падхо́пленыя
Р. падхо́пленага падхо́пленай
падхо́пленае
падхо́пленага падхо́пленых
Д. падхо́пленаму падхо́пленай падхо́пленаму падхо́пленым
В. падхо́плены (неадуш.)
падхо́пленага (адуш.)
падхо́пленую падхо́пленае падхо́пленыя (неадуш.)
падхо́пленых (адуш.)
Т. падхо́пленым падхо́пленай
падхо́пленаю
падхо́пленым падхо́пленымі
М. падхо́пленым падхо́пленай падхо́пленым падхо́пленых

Кароткая форма: падхо́плена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падхо́плены в разн. знач. подхва́ченный; см. падхапі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падхо́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падхапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подхва́ченный падхо́плены, падхва́чаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

при́нятый

1. прич. прыня́ты; (взятый) узя́ты; (подхваченный) падхо́плены, падхва́чаны;

2. прич. (встреченный) сустрэ́ты, узя́ты; см. принима́ть 1, 2;

3. прил. прыня́ты; заве́дзены; (общепринятый) агульнапрыня́ты; (обычный) звыча́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пыл, ‑у, м.

1. Найдрабнейшыя цвёрдыя часцінкі, часцей паднятыя з паверхні зямлі, якія лятаюць у паветры або аселі на паверхню рэчаў. Дарожны пыл. Мучны пыл. □ Клубы пылу, узнятыя галубамі, паволі плылі з дзвярэй. Лынькоў. Па дарогах днём і ноччу ў воблаках рудога пылу беглі машыны. Грахоўскі. Ля сцяны стаялі тры куфры, акаваныя жалезам. На ўсім гэтым тоўстым пластом ляжаў пыл. Чарнышэвіч. // Найдрабнейшыя часцінкі вады, снегу і пад. Снежны пыл, падхоплены ветрам, узнімаўся над зямлёй. Мікуліч. Усё насычана было дробным вадзяным пылам, які ўраганны вецер зрываў з крутых хваль. Лынькоў.

2. Тое, што і пылок (у 2 знач.). У пчалы на ножках Дзьмухаўцовы пыл. Узнялася з ношкай, Ледзь хапіла сіл. Калачынскі.

•••

Касмічны пыл — дробныя цвёрдыя часцінкі міжпланетнай і міжзоркавай прасторы.

Аж (толькі) пыл курыць (закурэў) — вельмі хутка (пайсці, пабегчы, паехаць і пад.).

Пусціць пыл у вочы гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́рыцца, ‑рыцца; незак.

1. Станавіцца больш шырокім, павялічвацца ў шырыню; пашырацца. Днела — шырылася светлая паласа на ўсходзе. Шамякін. З-пад лемяхоў адваліліся скібы тлустай зямлі. Наперад і наперад ішоў трактар, і ўсё шырылася і шырылася ўзараная паласа. Даніленка. / Пра пачуцці, думкі і пад. — Вось хаджу я па зямлі, жыву, — і ад гэтага радасць. Яна шырыцца, яна ва ўсім, што ёсць, яна напоўніць усё. Чорны. // Разыходзіцца, раздавацца ўшырыню (пра дым, пару, полымя і пад.). Агонь рос, шырыўся. Полымя хапатліва лізала сцены, столь. М. Ткачоў. Клубчасты, кучаравы хвост дыму ўсё падаўжаўся, шырыўся і, здавалася, нерухома застываў у марозным паветры. Колас. // Далёка разносіцца, разыходзіцца; нарастаць (пра гукі, песню, гамонку і пад.). А гоман шырыўся і мацнеў. Крапіва. Падхоплены дзесяткамі галасоў, крык шырыўся. Лынькоў. А песня над садам расла, шырылася, сілу набірала. Кірэйчык. // Шырока распасцірацца, цягнуцца на вялікую адлегласць. На ўскраінах шырацца і высяцца аграмадзіны-муры. Бядуля.

2. перан. Павялічвацца, расці ў колькасці, аб’ёме і пад. Нашы сілы растуць, шырацца, Над Дзвіной стаім, над Прыпяццю На варце. Танк. Праміналі дні і ночы, Працы шырыўся разгон. Астрэйка. / Пра весткі, чуткі і пад. А пагалоска не сціхала, а наадварот — шырылася, бо неўзабаве зноў дайшла да Васіліны. Хадкевіч. // Станавіцца больш масавым. Дэманстрацыя шырылася і расла. Чорны. [Партызанскі рух] усё шырыўся і шырыўся. Шамякін. На нашай будоўлі з кожным днём шырыцца рух за камуністычную працу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)