Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пыл, ‑у, м.
1. Найдрабнейшыя цвёрдыя часцінкі, часцей паднятыя з паверхні зямлі, якія лятаюць у паветры або аселі на паверхню рэчаў. Дарожны пыл. Мучны пыл. □ Клубы пылу, узнятыя галубамі, паволі плылі з дзвярэй.Лынькоў.Па дарогах днём і ноччу ў воблаках рудога пылу беглі машыны.Грахоўскі.Ля сцяны стаялі тры куфры, акаваныя жалезам. На ўсім гэтым тоўстым пластом ляжаў пыл.Чарнышэвіч.// Найдрабнейшыя часцінкі вады, снегу і пад. Снежны пыл, падхоплены ветрам, узнімаўся над зямлёй.Мікуліч.Усё насычана было дробным вадзяным пылам, які ўраганны вецер зрываў з крутых хваль.Лынькоў.
2. Тое, што і пылок (у 2 знач.). У пчалы на ножках Дзьмухаўцовы пыл. Узнялася з ношкай, Ледзь хапіла сіл.Калачынскі.
•••
Касмічны пыл — дробныя цвёрдыя часцінкі міжпланетнай і міжзоркавай прасторы.
Аж (толькі) пыл курыць (закурэў) — вельмі хутка (пайсці, пабегчы, паехаць і пад.).
Пусціць пыл у вочыгл. пусціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Strom
m -s, Ströme
1) (вялі́кая) рака́, пато́к
2) плынь, цячэ́нне (тс. перан.)
vom ~ mit fórtgerissen — падхо́плены пато́кам
das Blut floss in Strömen — кроў ліла́ся рако́й
der Wein floss in Strö- men — віно́ ліло́ся рако́й
gégen den ~ schwímmen* — плы́сці [плыць] су́праць цячэ́ння
◊ es goss in Strömen — дождж ліў як з вядра́
3) электры́чны ток
konstánter [variábler] ~ — пастая́нны [пераме́нны] ток
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
шы́рыцца, ‑рыцца; незак.
1. Станавіцца больш шырокім, павялічвацца ў шырыню; пашырацца. Днела — шырылася светлая паласа на ўсходзе.Шамякін.З-пад лемяхоў адваліліся скібы тлустай зямлі. Наперад і наперад ішоў трактар, і ўсё шырылася і шырылася ўзараная паласа.Даніленка./ Пра пачуцці, думкі і пад. — Вось хаджу я па зямлі, жыву, — і ад гэтага радасць. Яна шырыцца, яна ва ўсім, што ёсць, яна напоўніць усё.Чорны.// Разыходзіцца, раздавацца ўшырыню (пра дым, пару, полымя і пад.). Агонь рос, шырыўся. Полымя хапатліва лізала сцены, столь.М. Ткачоў.Клубчасты, кучаравы хвост дыму ўсё падаўжаўся, шырыўся і, здавалася, нерухома застываў у марозным паветры.Колас.// Далёка разносіцца, разыходзіцца; нарастаць (пра гукі, песню, гамонку і пад.). А гоман шырыўся і мацнеў.Крапіва.Падхоплены дзесяткамі галасоў, крык шырыўся.Лынькоў.А песня над садам расла, шырылася, сілу набірала.Кірэйчык.// Шырока распасцірацца, цягнуцца на вялікую адлегласць. На ўскраінах шырацца і высяцца аграмадзіны-муры.Бядуля.
2.перан. Павялічвацца, расці ў колькасці, аб’ёме і пад. Нашы сілы растуць, шырацца, Над Дзвіной стаім, над Прыпяццю На варце.Танк.Праміналі дні і ночы, Працы шырыўся разгон.Астрэйка./ Пра весткі, чуткі і пад. А пагалоска не сціхала, а наадварот — шырылася, бо неўзабаве зноў дайшла да Васіліны.Хадкевіч.// Станавіцца больш масавым. Дэманстрацыя шырылася і расла.Чорны.[Партызанскі рух] усё шырыўся і шырыўся.Шамякін.На нашай будоўлі з кожным днём шырыцца рух за камуністычную працу.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)