падхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак.

1. каго-што. Падтрымаць, падняць, трымаючы знізу, схапіць (злавіць тое, што падае).

П. сумку.

П. саслабелую старую.

Імклівая вада падхапіла човен.

2. каго-што. Рэзкім, паспешлівым рухам узяць, прыхапіць мімаходам.

Хлопец падхапіў дзяўчыну і закружыўся ў танцы.

3. перан., што. Адразу або нечакана атрымаць, схапіць, захварэць (разм.).

П. запаленне лёгкіх.

4. перан., што. Скарыстаўшы што-н. зробленае, пушчанае ў ход іншым, прадоўжыць пачатае другім (разм.).

П. чужую ідэю.

5. што. Пачаць падпяваць.

Весела п. песню.

6. перан., што. Падтрымаць, расшыраючы і паглыбляючы якое-н. дасягненне.

П. пачын.

|| незак. падхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падхапі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падхаплю́ падхо́пім
2-я ас. падхо́піш падхо́піце
3-я ас. падхо́піць падхо́пяць
Прошлы час
м. падхапі́ў падхапі́лі
ж. падхапі́ла
н. падхапі́ла
Загадны лад
2-я ас. падхапі́ падхапі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падхапі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падхапі́ць сов., в разн. знач. подхвати́ть;

п. чамада́н — подхвати́ть чемода́н;

п. мяч — подхвати́ть мяч;

п. грып — подхвати́ть грипп;

п. пе́сню — подхвати́ть пе́сню;

п. ініцыяты́ву — подхвати́ть инициати́ву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падхапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., каго-што.

1. Схапіўшы або абхапіўшы рукамі, падняць, падтрымаць. — Ну, а ты, сын? — бацька падхапіў на рукі Даніка. — Чым жа добрым ты парадуеш сям’ю? Даніленка. Ускрыкнула, пахіснулася маці. Падхапілі яе дзеці, пасадзілі на лаўку. Місько.

2. Схапіць у момант палёту, падзення; злавіць. Я, кінуўшы вудзільна, хацеў падхапіць .. [рыбіну] рукамі, але паслізнуўся і потырч паляцеў у ваду. Ляўданскі. Аксана адвярнулася, пазіраючы нібыта ў бок вёскі, слязу няпрошаную хуценька падхапіла хусткай. Кавалёў.

3. Рэзкім, паспешлівым рухам узяць, прыхапіць мімаходам з сабой. Калі хлопцы прыйшлі на пагулянку, моладзь ужо танцавала. Мікіта з парогу падхапіў дзяўчыну, закруціўся. Дуброўскі. І калі побач упаў, скошаны варожай куляй таварыш, Павел падхапіў яго вінтоўку і пабег наперад... Кухараў. // перан. Разм. Узяць з сабой у якасці падарожнага. [Мужчына:] — Нідзе не чуваць было, каб хлапчук такі загінуў.. Я ж усё яго шукаў, жывога ці мёртвага. Ёсць яшчэ надзея, што яго маглі падхапіць на сваю машыну чырвонаармейцы. Чорны. // Захапіць сілай руху і пад. Снегавы пыл заблішчаў на сонцы, вецер падхапіў яго, закруціў над платформай і памчаў за вагоны... Савіцкі. Імклівыя воды ракі падхапілі.. [човен] і шпарка панеслі ўніз па цячэнню. Федасеенка.

4. Разм. Набыць, знайсці, займець. Станіслаў дастаў з клунка некалькі кавалкаў беконнай свініны, з прораззю, завэнджанай.. — Дзе ты гэтулькі падхапіў бекону? — здзівіўся Юрчанка. Гурскі. Эміль Клебер.. падхапіў сабе жонку, маладую асобу, але даволі практычную ў справах хатняй гаспадаркі. Чорны. // Атрымаць, схапіць якую‑н. хваробу. — Ну, а ты, навабранец, дзе жаўтуху падхапіў? — звярнуўся .. [доктар] да мяне. С. Александровіч. Паслухаўшы маё цяжкае дыханне,.. [фельчар] здзіўлена запытаўся, дзе я мог падхапіць двухбаковае запаленне лёгкіх. Рамановіч.

5. Прадоўжыць, падтрымаць пачатае другім. Падхапіць пачын. □ Маці параіла зрабіць з савы чучала, і дзеці з радасцю падхапілі гэтую прапанову. Пальчэўскі. Спярша працавалі моўчкі, потым нехта кінуў жарт, яго падхапілі, засмяяліся. Хадкевіч. // Разм. Пераняць, запазычыць што‑н. чужое. [Маладога] слухаюць і патураюць яму.. Нават ужо і слова яго падхапілі, якое ён часта гаворыць. Чорны. [Цэйта] дзесьці падхапіла раманс, якога, здаецца, у мястэчку ніхто не ведаў. Сташэўскі.

6. Пачаць падпяваць. Калі ўваходзілі ў пасёлак, Ніна зноў заспявала.. Мы весела падхапілі песню, і яна паляцела, нібы птушка, у дажджліва-туманныя прасторы. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падхо́пліваць гл. падхапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подхвати́ть сов., в разн. знач. падхапі́ць, падхваці́ць;

подхвати́ть мяч падхапі́ць мяч;

подхвати́ть грипп падхапі́ць грып;

подхвати́ть пе́сню падхапі́ць пе́сню;

подхвати́ть инициати́ву падхапі́ць ініцыяты́ву;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падхо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падхапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падхо́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падхапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подса́чить сов., рыб. падхапі́ць сачко́м; см. подса́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падхваці́ць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., каго-што.

Тое, што і падхапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)