падстрэ́шша

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падстрэ́шша падстрэ́шшы
Р. падстрэ́шша падстрэ́шшаў
Д. падстрэ́шшу падстрэ́шшам
В. падстрэ́шша падстрэ́шшы
Т. падстрэ́шшам падстрэ́шшамі
М. падстрэ́шшы падстрэ́шшах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падстрэ́шша, -а, мн. -ы, -аў, н.

Ніжні край страхі драўлянай хаты, які навісае над сцяной, а таксама прастора пад ім.

У падстрэшшы гнёзды ластавак.

|| прым. падстрэ́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падстрэ́шша ср. застре́ха ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падстрэ́шша, ‑а, н.

1. Прастора пад ніжнім краем страхі якога‑н. будынка. Вераб’і ўжо збіраліся ў падстрэшшы на начлег і там заводзілі свае звычайныя сваркі з-за ўтульных мясцін. Якімовіч. Дробны дождж суха барабаніў у закураныя шыбы, недзе ў падстрэшшы тонка завываў вецер, зрываючы .. салому. Ваданосаў.

2. Тое, што і падстрэшак. Увечары мужчыны даставалі з падстрэшша косы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падстрэ́шнік м., см. падстрэ́шша

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

застре́ха ж., обл. падстрэ́шша, -шша ср., застрэ́шша, -шша ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падстрэ́шнік, ‑а, м.

Тое, што і падстрэшша. То раптам лезла [зіма] за падстрэшнік Або узбіралася на дах, А потым гушкалася смешна На электрычных правадах. Дукса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарышча, гара, вышкі (мн.), падстрэшша, паддашак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

на́пуск м.

1. (действие) напуска́нне, -ння ср., на́пуск, -ку м.;

2. (нависающая, выступающая часть чего-л.) на́пуск, -ку м.; (крыши) падстрэ́шша, -шша ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., каго-што.

1. Даставіць, прынесці куды‑н. што‑н. цяжкае, грувасткае. Хлопчыкі прыцягнулі драбіну, але яе было малавата, каб дастаць на падстрэшша. Ляўданскі. Вось Яцук падхапіўся, прыцягнуў ахапак ламачча. Галіну за галінай пачаў кідаць у агонь. Лупсякоў. // Наблізіць з сілай, з якімі‑н. намаганнямі каго‑, што‑н. да каго‑, чаго‑н. Павел схапіў .. [Міхаля] за грудзі і прыцягнуў да сябе. Чарнышэвіч. Аўдоцця прыцягнула да грудзей галоўку сына, моцна прытуліла. Мележ. // Наблізіць сілай прыцяжэння, магнетызму. Магніт прыцягнуў іголку.

2. Разм. Сілаю, угаворамі прывесці куды‑н., прымусіць зайсці куды‑н. Прыцягнуць у госці. Прыцягнуць у кіно. □ [Пніцкі] прыцягнуў.. [Нахлябіча] да сына. Чорны. // Прывесці з сабой. Некаторыя з гэтых знаёмых у сваю чаргу прыцягнулі сваіх знаёмых. Маўр.

3. перан. Прывабіць, выклікаць жаданне прыйсці, прыбыць куды‑н. Выстаўка прыцягнула шмат наведвальнікаў. □ Нялюбая была .. [Веры] прафесія, а тое, што прыцягнула яе сюды — каханне да Кузьмы, пачало знікаць. Дуброўскі.

4. перан. Выклікаць жаданне, заахвоціць або прымусіць прыняць удзел у чым‑н., заняцца чым‑н., прымкнуць да чаго‑н. Прыцягнуць на свой бок. □ — Я, прызнацца, шукаў вас, каб пагаварыць і прыцягнуць да работы ў нашай беларускай першай газеце. Колас. — Работа з моладдзю, з інтэлігенцыяй, каб прыцягнуць іх у атрады, — адна з галоўных нашых задач. Шамякін.

•••

Прыцягнуць да адказнасці — прымусіць адказваць за сваю дзейнасць, за свае ўчынкі.

Прыцягнуць увагу — выклікаць цікавасць, прымусіць звярнуць на сябе ўвагу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)