падстано́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. падстано́ўка падстано́ўкі
Р. падстано́ўкі падстано́вак
Д. падстано́ўцы падстано́ўкам
В. падстано́ўку падстано́ўкі
Т. падстано́ўкай
падстано́ўкаю
падстано́ўкамі
М. падстано́ўцы падстано́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падстано́ўка ж. подстано́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падстано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. падставіць (у 3 знач.); замена аднаго другім. Матэматычны спосаб падстаноўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць пад што-н.

П. таз пад кран.

П. ножку каму-н. (паставіць нагу так, каб аб яе спатыкнуўся ці ўпаў хто-н. іншы; таксама перан.: нядобрасумленнымі сродкамі перашкодзіць каму-н. у якой-н. справе; разм.).

2. што. Пасунуўшы, наблізіць.

П. крэсла госцю.

3. перан., каго-што. Пазбавіць усялякай аховы, зрабіць даступным для нападу.

П. фігуру пад удар.

4. каго-што. Паставіць узамен.

П. лічбу ў формулу.

|| незак. падстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падстано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подстано́вка падстано́ўка, -кі ж.;

арифмети́ческая подстано́вка мат. арыфметы́чная падстано́ўка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падно́жка², -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (разм.).

Удар нагой па назе ці падстаноўка нагі пад нагу іншага чалавека, каб паваліць яго.

Даць падножку каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.

1. Прыступка для ўваходу ў вагон, аўтамашыну і пад. Стоячы на падножцы вагона, брыгадзір пазірае ўздоўж саставу. Васілёнак. Маладыя, загарэлыя шафёры закурылі цыгаркі.. Узабраўшыся на падножку, зазірнулі ў кузаў, потым схаваліся ў кабінах. Асіпенка.

2. Удар нагой па назе або падстаноўка нагі пад нагу таго, хто ідзе ці бяжыць, каб паваліць яго. [Дзімка:] — Давай падужаемся.. — Ну што ж, давай, — кажа Вася і падступае бліжэй. — Накрыжкі? — Накрыжкі. Толькі без падножкі. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)