падсадзі́ць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
падсаджу́ |
падса́дзім |
| 2-я ас. |
падса́дзіш |
падса́дзіце |
| 3-я ас. |
падса́дзіць |
падса́дзяць |
| Прошлы час |
| м. |
падсадзі́ў |
падсадзі́лі |
| ж. |
падсадзі́ла |
| н. |
падсадзі́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
падсадзі́ |
падсадзі́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
падсадзі́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падсадзі́ць, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.
1. каго (што). Памагчы каму-н. сесці, узабрацца куды-н.
П. хлопчыка на воз.
2. каго-што. Пасадзіць, змясціць побач, разам з кім-н.
П. дзяўчынку да сябровак.
П. пчол у вулей.
3. каго (што). Узяць у якасці спадарожніка (у машыну, на калёсы і пад.).
4. што і чаго. Дадаткова пасадзіць (пра расліны).
П. буракоў.
5. што. Прырасціць, прыжывіць (спец.).
П. скуру.
|| незак. падса́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падса́джванне, -я, н. (да 1—4 знач.), падса́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2, 4 і 5 знач.) і падса́д, -у, М -дзе, м. (да 4 знач.).
|| прым. падса́дны, -ая, -ае (да 4 знач.).
Падсадныя дрэвы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падсадзі́ць сов.
1. в разн. знач. подсади́ть;
п. на каня́ — подсади́ть на ло́шадь;
п. кве́так — подсади́ть цвето́в;
п. да каго́-не́будзь — подсади́ть к кому́-л.;
2. (под низ чего-л.) подложи́ть, подсу́нуть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падсадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.
1. Памагчы каму‑н. сесці, узабрацца на што‑н. высокае. Бацька вывеў мне каня, падсадзіў, бо сам я яшчэ не мог ўскочыць каню на спіну. Дамашэвіч. Падсадзіла [бабка] Віцю на воз,.. перахрысціла ўнука і доўга выцірала вочы ражкамі падвязанай пад бараду хусткі. Нядзведскі.
2. Пасадзіць разам, у адно месца з кім‑н. Цяпер.. [Максім] клаўся спаць адзін і, засынаючы, думаў: каго ж, якога таварыша падсадзяць да яго ў камеру? Машара. // Разм. Узяць на воз, у машыну і пад. падарожнага. — Сюды мяне прывёз інвалід з пратэзам замест правай нагі. Па дарозе падсадзіў знаёмую. Лужанін.
3. і чаго. Пасадзіць дадаткова. Падсадзіць капусты на градзе.
4. Разм. Змясціць, падсунуць пад што‑н. ці ў што‑н. [Алена і Міхась] падсадзілі насілы пад капу і панеслі яе з балота на поплаў. Дайліда. Суджана хлапцу: быў малым — дурным, падсадзіў пальцы ў сячкарню, дык яму іх адцяла. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подсади́ть сов., в разн. знач. падсадзі́ць;
подсади́ть в ваго́н падсадзі́ць у ваго́н;
подсади́ть цвето́в падсадзі́ць кве́так;
подсади́ть к кому́-л. падсадзі́ць да каго́-не́будзь;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падсадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падса́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падсадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правака́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Тайны агент, які дзейнічае шляхам правакацыі (у 1 знач.).
Падсадзіць правакатара.
2. Падбухторшчык, які дзейнічае са здрадніцкай мэтай.
П. вайны.
|| прым. правака́тарскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падса́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсаджваць — падсадзіць і падсаджвацца — падсесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысту́пак, ‑пка, м.
Тое, што і прыступка. Падышоўшы да лесвіцы, бабка хацела падсадзіць Цімку на першы прыступак. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)