падручы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падручу́ся падру́чымся
2-я ас. падру́чышся падру́чыцеся
3-я ас. падру́чыцца падру́чацца
Прошлы час
м. падручы́ўся падручы́ліся
ж. падручы́лася
н. падручы́лася
Загадны лад
2-я ас. падручы́ся падручы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час падручы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падручы́цца сов., разг.

1. подряди́ться;

2. взя́ться, вы́зваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак., з інф.

Даць згоду зрабіць што‑н., узяцца за якую‑н. работу для каго‑н. Каля крайняга дома на сцяжынцы [Каця] убачыла санітарку, спытала, дзе знайсці лётчыка, якога два дні назад палажылі на лячэнне. Санітарка падручылася паказаць. Алешка. Важныя звесткі былі атрыманы.. ад аднаго слесара, які падручыўся рамантаваць сапёрам матацыклы. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падручы́цца ’даць згоду зрабіць што-н., узяцца за якую-н. работу для каго-н’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Жд. 2), падруча́цца ’дамаўляцца, наймацца’ (ТС). Да рука́, зару́ка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падруча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да падручыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)