падра́д², прысл.

Непасрэдна адзін за другім, без пропуску.

Прачытаў 200 старонак п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падра́д

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
падра́д - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падра́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падра́д падра́ды
Р. падра́ду падра́даў
Д. падра́ду падра́дам
В. падра́д падра́ды
Т. падра́дам падра́дамі
М. падра́дзе падра́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падра́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Дагавор аб выкананні адным бокам пэўнай работы па заказе другога боку, а таксама работа, што выконваецца паводле гэтага дагавору.

П. на пабудову школы.

Брыгадны п. (які заключаецца брыгадай рабочых непасрэдна з упраўленнем або трэстам).

|| прым. падра́дны, -ая, -ае.

Падрадная арганізацыя.

Падрадныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падра́д I, -ду м., сущ. подря́д;

п. на пабудо́ву до́ма — подря́д на строи́тельство до́ма;

○ брыга́дны п. — брига́дный подря́д;

калекты́ўны п. — коллекти́вный подря́д;

сяме́йны п. — семе́йный подря́д

падра́д II нареч. подря́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падра́д ​1, ‑у, М ‑дзе, м.

Абавязацельства выканаць якую‑н. работу за пэўную плату, а таксама работа, што выконваецца паводле такога абавязацельства. Прадпрыемец быў — гарадскі памешчык. У вайну ён узяў падрад на шынельнае сукно і нажыўся. Чорны. Салдаты ад нуды бадзяліся па вуліцах, зарланілі песні, пілі гарэлку, бралі падрады на работу. Хомчанка. Такіх падрадаў, як трапіў гэты, на станцыі, Антон яшчэ ніколі не меў. Ракітны.

падра́д ​2, прысл.

Непасрэдна адзін за другім, без перапынку; запар. Дожджык імжыць вось ужо больш тыдня падрад. Галавач. Людміла падумала, што і Іван Іванавіч, мусіць, спіць. Падрад тры аперацыі. Арабей. // (звычайна з займ. «усё», «усе»). Без выключэння, без разбору. Прэміраваць усіх падрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падра́д 1 ’абавязацельства выканаць якую-н. работу за пэўную плату, а таксама работа, якая выконваецца паводле такога абавязацельства’ (ТСБМ). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад падрадзіць < рад (гл.).

Падрад 2 ’непасрэдна адзін за другім; без перапынку; запар’. Рус. подряд ’тс’. Ад под і рад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уразбі́ўку, прысл.

Не па парадку, не падрад.

Правяраць веданне табліцы множання ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подря́д​I сущ. падра́д, -ду м.;

подря́д на постро́йку падра́д на пабудо́ву.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сря́ду нареч., разг. падра́д, за́пар.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)