падно́жка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
падно́жка |
падно́жкі |
| Р. |
падно́жкі |
падно́жак |
| Д. |
падно́жцы |
падно́жкам |
| В. |
падно́жку |
падно́жкі |
| Т. |
падно́жкай падно́жкаю |
падно́жкамі |
| М. |
падно́жцы |
падно́жках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падно́жка¹, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
Прыступка для ўваходу ў вагон, аўтамашыну і пад.
Стаяць на падножцы вагона.
П. тралейбуса.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падно́жка², -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (разм.).
Удар нагой па назе ці падстаноўка нагі пад нагу іншага чалавека, каб паваліць яго.
Даць падножку каму-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падно́жка ж., в разн. знач. подно́жка;
п. ваго́на — подно́жка ваго́на;
◊ даць ~ку — дать подно́жку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падно́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.
1. Прыступка для ўваходу ў вагон, аўтамашыну і пад. Стоячы на падножцы вагона, брыгадзір пазірае ўздоўж саставу. Васілёнак. Маладыя, загарэлыя шафёры закурылі цыгаркі.. Узабраўшыся на падножку, зазірнулі ў кузаў, потым схаваліся ў кабінах. Асіпенка.
2. Удар нагой па назе або падстаноўка нагі пад нагу таго, хто ідзе ці бяжыць, каб паваліць яго. [Дзімка:] — Давай падужаемся.. — Ну што ж, давай, — кажа Вася і падступае бліжэй. — Накрыжкі? — Накрыжкі. Толькі без падножкі. Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысту́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
1. Падножка, паякой падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз.
П. трамвая.
2. перан. Асобны этап у развіцці чаго-н. (разм.).
Прайсці ўсе прыступкі навучання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подно́жка
1. (ступенька) прысту́пка, -кі ж., падно́жка, -кі ж.;
2. (удар ногой, подставка ноги под ногу) падно́жка, -кі ж.;
дать подно́жку даць падно́жку;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пры́сту́пка ’падножка, ступенька, па якіх падымаюцца ўверх або спускаюцца ўніз’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Касп., ЛА, 4, Бяльк.), пры́сту́пкі, прісту́пкі, прусту́пкі ’ганак; ступенькі перад парогам’ (Шушк., Сл. ПЗБ, ЛА, 4). Рус. дыял. присту́пка ’падстаўка, падножка, каб узлезці на печ’, ’лесвічка’; ’ганак’; укр. присту́пки ’прыступкі лесвіцы, ганка’. Утварэнне з суф. ‑к‑ ад прыступі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адо́нак ’зроблены з колікаў, палак і галля насціл, на якім складаецца (кідаецца) сена ў стог’ (Янк. Мат., Бір. дыс., ДАБМ, Шат.), ’астаткі збожжавай або сеннай сцірты’ (Нас.), адзёнак ’стог сена’ (Янк. I, ДАБМ, Некр.), адзёлак ’падмосткі пад стог’ (ДАБМ), адонішча падножка’ (Арх. Бяльк.) да дно (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падло́га 1 ’насціл у памяшканні, па якім ходзяць; пол (пераважна ў жыллёвым памяшканні)’. З польск. podłoga ’тс’ (Махэк, 120), якое ад dłażyć ’рабіць насціл’ (Брукнер, 425).
Падло́га 2 ’падвалкі’ (Мат. Гом.), ’падаконнік; падсцілка’ (Бяльк.). Рус. подло́га ’падкладка, падвалю’, укр. підлі́жкі ’вялікія камні, якія падкладваюцца пад асноўныя бярвёны хаты, калі месца няроўнае’, підло́га ’два пярэднія і два заднія слупы ў кроснах’, чэш. podloha, podložka ’падстаўка; падкладка’, серб.-харв. по̏длог, по̏длога ’падсцілка, падкладка, падстаўка, фундамент’, славен. podlóga ’парог; ніжняе бервяно’, балг. подлога ’падкладка, падножка, падстаўка’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад podložiti < ložiti (гл. лажы́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)