падлі́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падлі́к падлі́кі
Р. падлі́ку падлі́каў
Д. падлі́ку падлі́кам
В. падлі́к падлі́кі
Т. падлі́кам падлі́камі
М. падлі́ку падлі́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падлі́к, -у, м.

1. гл. падлічыць.

2. мн. -і, -аў. Вынік, падрахунак чаго-н.

Праверыць падлікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлі́к, -ку м. подсчёт; подыто́живание ср.; см. падлічы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падлі́к, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падлічыць.

2. Вынік, падрахунак чаго‑н. Паходня ўзяў у рахункавода паперы з падлікам натуральных і грашовых прыбыткаў і выдаткаў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлічы́ць, -ічу́, -і́чыш, -і́чыць; -і́чаны; зак., што.

Злічыўшы, падвесці вынік.

П. выдаткі.

|| незак. падлі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падлі́чванне, -я, н. і падлі́к, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастаро́нкавы, -ая, -ае.

Які робіцца па старонках.

П. падлік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парадко́вы, -ая, -ае.

Які робіцца, выконваецца па радках, за кожны радок.

П. падлік.

Парадковая аплата.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маркё́р

‘асоба, якая вядзе падлік пры гульні ў більярд’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маркё́р маркё́ры
Р. маркё́ра маркё́раў
Д. маркё́ру маркё́рам
В. маркё́ра маркё́раў
Т. маркё́рам маркё́рамі
М. маркё́ру маркё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крэ́дыт, -у, М -дыце, м. (спец.).

У прыходна-расходных кнігах: падлік расходаў і даўгоў дадзенай установы.

|| прым. крэ́дытавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маркёр¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд.

|| прым. маркёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)