падву́чваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падву́чваю падву́чваем
2-я ас. падву́чваеш падву́чваеце
3-я ас. падву́чвае падву́чваюць
Прошлы час
м. падву́чваў падву́чвалі
ж. падву́чвала
н. падву́чвала
Загадны лад
2-я ас. падву́чвай падву́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падву́чваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падву́чваць несов.

1. (немного обучать) поду́чивать;

2. (подбивать на что-л.) поду́чивать, подгова́ривать, подстрека́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падвучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падвучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак. (разм.).

1. каго-што. Навучыць крыху чаму-н. ці вывучыць крыху лепш.

П. слясарнай справе.

П. урокі.

2. каго (што), з інф. Падгаварыць зрабіць што-н. дрэннае, заганнае.

П. залезці ў чужы сад.

|| незак. падву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поду́чивать несов., разг.

1. (немного обучать) падву́чваць, навуча́ць;

2. (подговаривать) падву́чваць, падгаво́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подуча́ть несов., разг. падву́чваць, падгаво́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падву́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падвучыцца.

2. Зал. да падвучваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падву́чвацца несов.

1. поду́чиваться; см. падвучы́цца;

2. страд. поду́чиваться, подуча́ться; подгова́риваться, подстрека́ться; см. падву́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дукава́ць ’павучаць (часта з цялесным пакараннем)’ (Касп.), ’настройваць, падвучваць, падбухторваць кагосьці’ (Янк. III). Відаць, з адукава́ць ’выхоўваць’ у выніку адпадзення пачатковага ненаціскнога а‑ (а гэта з польск. edukować; < лац. educare ’выхоўваць’). Параўн. адука́цыя (гл.). Магчыма, сюды адносіцца і дукава́цца ’крыўляцца’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падгаворваць, падмаўляць, падвучваць, падвучаць, зводзіць; падбухторваць, бухторыць, падбіваць, пад'юджваць, баламуціць (разм.); цкаваць, нацкоўваць, падаграваць (перан.) □ падліваць масла ў агонь, падсыпаць жару

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)