падатко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падатко́вы падатко́вая падатко́вае падатко́выя
Р. падатко́вага падатко́вай
падатко́вае
падатко́вага падатко́вых
Д. падатко́ваму падатко́вай падатко́ваму падатко́вым
В. падатко́вы (неадуш.)
падатко́вага (адуш.)
падатко́вую падатко́вае падатко́выя (неадуш.)
падатко́вых (адуш.)
Т. падатко́вым падатко́вай
падатко́ваю
падатко́вым падатко́вымі
М. падатко́вым падатко́вай падатко́вым падатко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падатко́вы

1. нало́говый;

п. збор — нало́говый сбор;

2. ист. податно́й;

~вая сістэ́ма — пода́тная систе́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падатко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падатку, падаткаў. Падатковая сістэма. Падатковае абкладанне. // Які размяркоўвае і збірае падатак, падаткі. Падатковы інспектар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фіна́нсава-падатко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фіна́нсава-падатко́вы фіна́нсава-падатко́вая фіна́нсава-падатко́вае фіна́нсава-падатко́выя
Р. фіна́нсава-падатко́вага фіна́нсава-падатко́вай
фіна́нсава-падатко́вае
фіна́нсава-падатко́вага фіна́нсава-падатко́вых
Д. фіна́нсава-падатко́ваму фіна́нсава-падатко́вай фіна́нсава-падатко́ваму фіна́нсава-падатко́вым
В. фіна́нсава-падатко́вы (неадуш.)
фіна́нсава-падатко́вага (адуш.)
фіна́нсава-падатко́вую фіна́нсава-падатко́вае фіна́нсава-падатко́выя (неадуш.)
фіна́нсава-падатко́вых (адуш.)
Т. фіна́нсава-падатко́вым фіна́нсава-падатко́вай
фіна́нсава-падатко́ваю
фіна́нсава-падатко́вым фіна́нсава-падатко́вымі
М. фіна́нсава-падатко́вым фіна́нсава-падатко́вай фіна́нсава-падатко́вым фіна́нсава-падатко́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нало́говый падатко́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

податно́й ист. падатко́вы;

податна́я систе́ма падатко́вая сістэ́ма;

податно́й инспе́ктор падатко́вы інспе́ктар;

податно́е сосло́вие ист. падатко́вае сасло́ўе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чо́рны, -ая, -ае.

1. Які мае колер сажы, вугалю; проціл. белы.

Чорная фарба.

Чорная барада.

Ч. дым.

2. Цёмны, больш цёмны ў параўнанні з чым-н. больш светлым.

Ч. хлеб.

Ч. ад загару.

3. Брудны, запэцканы.

Чорныя рукі ад гразі.

4. Некваліфікаваны, які не патрабуе высокага майстэрства, часта фізічна цяжкі і брудны (пра работу).

Чорная работа.

5. Прызначаны для якіх-н. службовых ці бытавых мэт; не парадны, не галоўны.

Ч. ход.

Чорная лесвіца.

6. Не апрацаваны, чарнавы.

Ч. варыянт рукапісу.

7. перан. Нізкі, каварны, подлы.

Чорная зайздрасць.

Чорныя справы.

8. перан. Дрэнны, адмоўны.

Чорныя старонкі біяграфіі.

Ч. бок жыцця.

9. перан. Цяжкі, змрочны, беспрасветны.

Чорныя думкі.

Чорная доля.

10. перан. Крайне рэакцыйны.

Чорныя сілы.

11. У Рускай дзяржаве 14—17 стст.: цяглавы, падатковы; дзяржаўны, не прыватнаўласніцкі (гіст.).

Чорныя землі.

12. Паводле міфалагічных уяўленняў: вядзьмарскі, чарадзейскі, звязаны з нячыстай сілай.

13. Як састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў.

Чорныя парэчкі.

Чорная рабіна.

Ч. дзяцел.

Чорнае золата

1) нафта;

2) каменны вугаль.

Чорная біржа (чорны рынак) — неафіцыйная біржа (рынак).

Чорная ікра — ікра асятровых рыб.

Чорная кава — моцная кава без малака і вяршкоў.

Чорны лес — лісцёвы лес, чарналессе.

Чорны шар — выбарчы шар, які азначае «супраць абрання» каго-н.

Чорныя металы — назва жалеза і яго сплаваў (сталі, чыгуну і г.д.).

На чорную гадзіну (разм.) — на цяжкі час (пакінуць што-н.).

Ні чорнага ні белага (разм.) — не абазвацца, не сказаць ні слова каму-н.

Трымаць у чорным целе — сурова, строга абыходзіцца з кім-н.

У чорным святле — змрочным, непрыглядным, горш, чым на самай справе (бачыць, падаваць, паказваць і пад. што-н.).

Чорная косць (костка) (уст.) — пра людзей простага, недваранскага паходжання.

Чорны дзень (разм.) — перыяд нястачы, беднасці ў жыцці; цяжкая часіна.

Чорным па белым (разм.) — дакладна, выразна, ясна (напісана).

Як чорны вол (рабіць, працаваць; разм.) — рабіць не пакладаючы рук.

|| наз. чарната́, -ы́, ДМ -наце́, ж. і чарно́та, -ы, ДМо́це, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)