падаро́жнік², -у, м.
Тое, што і трыпутнік.
|| прым. падаро́жнікавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падаро́жнік
‘расліна’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
падаро́жнік |
| Р. |
падаро́жніку |
| Д. |
падаро́жніку |
| В. |
падаро́жнік |
| Т. |
падаро́жнікам |
| М. |
падаро́жніку |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
падаро́жнік¹, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто падарожнічае, вандроўнік.
Прайсці месцамі славутых падарожнікаў.
2. Той, хто знаходзіцца ў дарозе, прахожы.
|| ж. падаро́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падаро́жнік
‘вандроўнік’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
падаро́жнік |
падаро́жнікі |
| Р. |
падаро́жніка |
падаро́жнікаў |
| Д. |
падаро́жніку |
падаро́жнікам |
| В. |
падаро́жніка |
падаро́жнікаў |
| Т. |
падаро́жнікам |
падаро́жнікамі |
| М. |
падаро́жніку |
падаро́жніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
падаро́жнік м.
1. путеше́ственник; пу́тник, стра́нник; прое́зжий, прохо́жий;
2. бот. споры́ш
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падаро́жнік 1, ‑а, м.
1. Чалавек, які падарожнічае, вандруе; вандроўнік. Шматлікія гарадскія ратушы, саборы, храмы, палацы вабяць падарожніка. Сачанка. Дапытлівых і смелых вабяць і клічуць дарогі! Адных чакаюць нязведаныя сцежкі падарожнікаў і даследчыкаў, другіх — паветраныя прасторы, трэціх — марскія шляхі. Шыловіч.
2. Той, хто знаходзіцца ў дарозе. Трапілі аднойчы ў тую вёску, дзе жыў Іванка Прастачок, тры старцы-падарожнікі. Куды ні зойдуць — усюды пуста, ні жывой душы: усіх паны на работу пагналі. Якімовіч. Хімка навучала сына Адася.., каб добра пільнаваў хату, — бо .. яны жылі канцавымі і шмат заходзіла падарожнікаў. Гурскі.
падаро́жнік 2, ‑у, м.
Тое, што і трыпутнік. Дарогі той нідзе не было.., было звычайнае поле, якое зарасло скрозь лапушыстым падарожнікам, рамонкам, сівым купчастыя палыном... Сачанка. Двор увесь зарос падарожнікам, густым, цёмным. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Падаро́жнік ’трыпутнік, Plantago- major L.’ (ТСБМ, Кіс., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’трыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceo- lata L.’ (Бейл.), ’панікніца рачная, Geum urbanum glabra L.’ (Кіс.), ’гладун гладкі, Herniaria glabra L.’ (Бейл.). Да nada‑ рожнысдарога (гл.) з суф. ‑ік. Назва розных раслін, якія растуць непадалёку дарог. Усходнеславянскае: рус. подорожник, укр. подорожник. У інш. слав. м. з іншай суфіксацыяй: чэш. podražec, славін. podražec, podrazek, ст.-польск. podrażec (з чэш.). Гл. Махэк, Jména rostlin, 53.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падарожнік, падарожны, вандроўнік, вандровец, вандроўца, турыст / падарожнічае па «святых» мясцінах: паломнік, пілігрым
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
змо́раны, -ая, -ае.
1. Абяссілены, стомлены цяжкай працай ці якім-н. іншым заняткам.
З. падарожнік.
2. Які выяўляе стомленасць.
З. твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падаро́жніца, ‑ы, ж.
Жан. да падарожнік 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)