Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падаро́жнік1, ‑а, м.
1. Чалавек, які падарожнічае, вандруе; вандроўнік. Шматлікія гарадскія ратушы, саборы, храмы, палацы вабяць падарожніка.Сачанка.Дапытлівых і смелых вабяць і клічуць дарогі! Адных чакаюць нязведаныя сцежкі падарожнікаў і даследчыкаў, другіх — паветраныя прасторы, трэціх — марскія шляхі.Шыловіч.
2. Той, хто знаходзіцца ў дарозе. Трапілі аднойчы ў тую вёску, дзе жыў Іванка Прастачок, тры старцы-падарожнікі. Куды ні зойдуць — усюды пуста, ні жывой душы: усіх паны на работу пагналі.Якімовіч.Хімка навучала сына Адася.., каб добра пільнаваў хату, — бо .. яны жылі канцавымі і шмат заходзіла падарожнікаў.Гурскі.
падаро́жнік2, ‑у, м.
Тое, што і трыпутнік. Дарогі той нідзе не было.., было звычайнае поле, якое зарасло скрозь лапушыстым падарожнікам, рамонкам, сівым купчастыя палыном...Сачанка.Двор увесь зарос падарожнікам, густым, цёмным.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падаро́жнікIIм.бат.абл.гл. трыпутнік
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падаро́жнікIм. Réisende (sub) m, f -n, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Падаро́жнік ’трыпутнік, Plantago major L.’ (ТСБМ, Кіс., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’трыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceolata L.’ (Бейл.), ’панікніца рачная, Geum urbanum glabra L.’ (Кіс.), ’гладун гладкі, Herniaria glabra L.’ (Бейл.). Да падарожны < дарога (гл.) з суф. ‑ік. Назва розных раслін, якія растуць непадалёку дарог. Усходнеславянскае: рус.подорожник, укр.подорожник. У інш. слав. м. з іншай суфіксацыяй: чэш.podražec, славін.podražec, podrazek, ст.-польск.podrażec (з чэш.). Гл. Махэк, Jména rostlin, 53.