пагуля́ць гл. гуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагуля́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пагуля́ю пагуля́ем
2-я ас. пагуля́еш пагуля́еце
3-я ас. пагуля́е пагуля́юць
Прошлы час
м. пагуля́ў пагуля́лі
ж. пагуля́ла
н. пагуля́ла
Загадны лад
2-я ас. пагуля́й пагуля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пагуля́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагуля́ць сов.

1. в разн. знач. погуля́ть;

п. па го́радзе — погуля́ть по го́роду;

дзе́цям дазво́лілі п. да ве́чара — де́тям разреши́ли погуля́ть до ве́чера;

п. на вясе́ллі — погуля́ть на сва́дьбе;

2. в др. знач. поигра́ть;

п. у тэ́ніс — поигра́ть в те́ннис;

п. з ля́лькай — поигра́ть с ку́клой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Гуляць некаторы час. Пагуляць у лесе. Пагуляць на вяселлі. Пагуляць у шашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. з кім-чым і без дап. Забаўляцца, пацяшацца (звычайна пра дзяцей).

Г. з катом.

Г. у жмуркі.

Дзеці гуляюць у кубікі.

Зробіш урокі — можаш г.

2. Хадзіць адпачываючы; прагульвацца.

Г. у парку.

3. у што. Праводзіць час за якім-н. спартыўным заняткам.

Г. у футбол.

4. перан. Перамяшчацца ў розных напрамках; распаўсюджвацца.

Па хаце гуляе вецер.

За акном гуляе завіруха.

Па твары гуляла ўсмешка.

5. Мець выхадны дзень, не працаваць.

Г. цэлы дзень.

6. Быць свабодным, незанятым (пра зямлю, рэчы і пад.).

Агарод гуляе.

7. Весяліцца (з танцамі, песнямі, музыкай).

Г. да ночы.

Г. вяселле.

8. з кім. Быць у блізкіх адносінах; любіцца (разм.).

Гуляць з агнём — брацца за рызыкоўную справу, не думаючы аб выніках.

Гуляць у маўчанку (разм., неадабр.) — ухіляцца ад размовы.

|| зак. пагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і згуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 3 знач.).

|| аднакр. гульну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 7 знач.).

|| наз. гульня́, -і́, ж. (да 1 знач.) і гуля́нне, -я, н. (да 1, 2, 5 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Уволю пагуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завучы́цца, -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца; зак. (разм.).

Стаміўшыся ад заняткаў, перастаць успрымаць, запамінаць.

Пусці хлопца пагуляць, ён ужо завучыўся.

|| незак. заву́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

позаба́виться пазабаўля́цца; паце́шыцца; (поиграть) пагуля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

покути́ть сов., разг. пагуля́ць, пап’я́нстваваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

побра́жничать сов., уст., обл. пагуля́ць, папі́ць, пабанкетава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)