паву́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Драпежная членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну.

|| памянш. павучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| прым. павучы́ны, -ая, -ае і павуко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паву́к, -ка́ м., прям., перен. пау́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паву́к, ‑а, м.

1. Членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну. Ядавіты павук. Павук-крыжавік. □ Цікавым прадстаўніком жывёльнага свету, які насяляе хмызнякі нашых азёр, рэк і сажалак, з’яўляецца вадзяны павук. «Беларусь».

2. перан. Разм. Той, хто эксплуатуе каго‑н. У газетах, якія прынёс дзядзька Янук,.. [Санька] вычытаў, што буржуі і паны — павукі, крывасмокі. Якімовіч.

3. Абл. Род рыбалоўнай снасці. Я ніколі ў жыцці не бачыў, як ловяць рыбу павуком, але не распытваў. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паву́к1 (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Бяссон., Мал., Гарэц., Яруш., Сл. ПЗБ), пау́к ’тс’ (Бір. дыс.). Рус. пау́к, дыял. па́вок, па́вка, укр. паву́к, ст.-рус. паукъ, ц.-слав. паѫкъ, польск. pająk, палаб. pójąk, славац. pavùk, в.-луж., чэш. pavouk, н.-луж. powk, балг. па́як, серб.-харв. па̏у̑к, славен. pâjok, pâvok. Прасл. paǫkъ, дзе pa — прыстаўка, а ǫkъ роднаснае грэч. ὄγκος, лац. uncus ’крывы гак’, ст.-інд. aηkás ’выгін, крук’ і г. д. Такім чынам, paǫkъ — ’істота з закрыўленымі нагамі’. Гл. Махэк, 439; Фасмер, 3, 219 (там жа і інш. літ-ра). Інакш Брукнер (350), які выводзіць з pa‑ і кораня onk‑ (параўн. літ. añka ’вузел’), enk‑ (параўн. рус. ячея, ячейка ’вока ў сеці’, бел. вячай (гл.). Тады семантычнай матывацыяй магло б быць ’той, хто пляце петлі, сетку’.

Паву́к2 ’паўлін’ (Нас., Гарэц., Шат., Сцяшк.), пау́к ’тс’ (Федар. 1). Ад пав‑ (гл. пава) з суф. ‑ук. Форма паук, відавочна, у выніку змяшэння з павук, паукпавук’. Параўн. яшчэ укр. паву́к, паву́н, паву́р ’паўлін’.

Паву́к3 ’род рыбалоўнай снасці’ (ТСБМ, абл.). Да павук1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павучо́к гл. павук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павучы́ны гл. павук.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цянётнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Павук, які пляце павуціну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тара́нтул, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі ядавіты павук сямейства павукоў-ваўкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыжаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Павук з крыжападобным рысункам са светлых плям на спіне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пау́к прям., перен. паву́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)