пава́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пава́дка пава́дкі
Р. пава́дкі пава́дак
Д. пава́дцы пава́дкам
В. пава́дку пава́дкі
Т. пава́дкай
пава́дкаю
пава́дкамі
М. пава́дцы пава́дках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пава́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Манера паводзіць сябе; звычка. Воўчая павадка. □ Па сваіх павадках зубр асцярожны, але не баязлівы. Прырода Беларусі. Ведаў [хлопчык Антусёк] птушак і звяроў Галасы й павадкі. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Механічная зашчапка, зажым.

К. павадка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Павадка, прывычка.

Ведаць звычкі звера.

2. Звычай, традыцыя (разм.).

Мясцовая з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павадо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. павадо́к павадкі́
Р. павадка́ павадко́ў
Д. павадку́ павадка́м
В. павадо́к павадкі́
Т. павадко́м павадка́мі
М. павадку́ павадка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

звы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Павадка, прывычка. Нельга сказаць, каб не любіў.. [Макоўчык] пагаварыць з таварышамі, але меў звычку ў кожнай гаворцы шукаць нейкі сэнс, пагарджаў пустой балбатнёй. Мележ. Прыйшоўшы дадому,.. [Варвара] па звычцы спынілася ў дзвярах — выцерла ногі аб палавік. Васілевіч. У лесе егер Дзямід ведаў кожны кусцік, кожную птушку, кожнага звера з усімі яго звычкамі і норавамі. В. Вольскі.

2. Разм. Звычай, традыцыя. Нас ветрам прадзьмула дарога. І хоць не хацелі віна, Мы выпілі з нейкага рога, Па звычцы грузінскай — да дна. Калачынскі. У кожным краі свае звычкі. Недзе ж ядуць шампіньёны, а ў нас абыходзяць іх. Кандрусевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)