пабраці́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ўступіў у пабрацімства з кім-н.

Гарады-пабрацімы (перан.: пародненыя гарады).

|| прым. пабраці́мскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабраці́м

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пабраці́м пабраці́мы
Р. пабраці́ма пабраці́маў
Д. пабраці́му пабраці́мам
В. пабраці́ма пабраці́маў
Т. пабраці́мам пабраці́мамі
М. пабраці́ме пабраці́мах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пабраці́м м. побрати́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабраці́м ‑а, м.

Той, хто звязаны з кім‑н. пабрацімствам; названы брат. Паклялася сталіцы Пабрацімаў сям’я... Бялевіч. // Разм. Самы блізкі друг, таварыш. Алёша гатовы быў заплакаць. Ад шчасця, ад радасці за сябе, за свой хор, за сваіх пабрацімаў. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пабраці́м ’той, хто звязаны з кім-н. пабрацімствам, названы брат’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., КЭС, лаг.). Рус., укр. побрати́м, польск. pobracim, чэш., славац. pobratim (з паўдн.-слав. моў — Махэк, 64), балг. побра́тим, серб.-харв. по̀братим, славен. pobrȃtim. Паводле Далабко (ZfSlPh, 3, 111), дэрыват ад pobratiti; параўн. серб.-харв. по̀братити ’зрабіць пабрацімам, братам’, славен. brátiti se, brȃtim se (гл. брат). У рус. усх. дыял. побрати́м яшчэ ’стрыечны брат’, пск. побрати́м, побрати́шка ’палюбоўнік, палюбоўніца’. Гл. таксама Фасмер, 3, 293.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

побрати́м пабраці́м, -ма м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назва́ный назва́ны;

назва́ный брат пабраці́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Себр ‘сябар, пабрацім, родзіч’ (Нас.). Гл. сябар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́ма ’бацькаўшчына; месца нараджэння’ (ТСБМ), ’сям’я, радня’ (Стан.), ’айчына’ (Сцяшк.). Ад род1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ім‑а, які мае значэнне прыналежнасці да чаго-небудзь, параўн. бел. пабраці́м, серб.-харв. rodim ’сваяк’ (Скок, 3, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любім ’любісцік, Levisticum officinale L. Koch.’ (Кіс.), рус. цвяр. ’ятрашнік плямісты, Orchis maculata L.’, уфімск. ’чарнакорань, Echinospermum Lappula Lehm.’ Утворана ад прыметніка лю́бы (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ім (< з прасл. ‑imъ — суфікса, які ўтварае словы са значэннем сваяцтва пабрацім, отчым).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)