пабла́жлівы, -ая, -ае.

1. Нястрогі, непатрабавальны.

Паблажлівыя адносіны.

2. Мяккі, велікадушны.

П. лёс.

|| наз. пабла́жлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабла́жлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пабла́жлівы пабла́жлівая пабла́жлівае пабла́жлівыя
Р. пабла́жлівага пабла́жлівай
пабла́жлівае
пабла́жлівага пабла́жлівых
Д. пабла́жліваму пабла́жлівай пабла́жліваму пабла́жлівым
В. пабла́жлівы (неадуш.)
пабла́жлівага (адуш.)
пабла́жлівую пабла́жлівае пабла́жлівыя (неадуш.)
пабла́жлівых (адуш.)
Т. пабла́жлівым пабла́жлівай
пабла́жліваю
пабла́жлівым пабла́жлівымі
М. пабла́жлівым пабла́жлівай пабла́жлівым пабла́жлівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пабла́жлівы покрови́тельственный, снисходи́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабла́жлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Нястрогі, непатрабавальны. Так з іх [настаўнікаў] паблажлівай дапамогай і закончыла Ева сямігодку. Асіпенка.

2. Мяккі, велікадушны. Лёс, які дагэтуль наносіў .. [Сімону] удары, стаў больш паблажлівым. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пабла́жлівы ’нястрогі, непатрабавальны, мяккі, велікадушны’ (ТСБМ). Запазычанне з польск. pobłażliwy ’тс’. Далей гл. благаць, благі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

снисходи́тельный

1. (невзыскательный) пабла́жлівы, нястро́гі, памярко́ўны, спага́длівы;

2. (покровительственный, высокомерный) пабла́жлівы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяльмо́жны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца вяльможам; знатны (уст.).

В. пан.

2. Уласцівы вяльможы, зняважліва-паблажлівы (іран., неадабр.).

В. тон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

велікаду́шны, -ая, -ае.

Які валодае высокімі душэўнымі якасцямі, паблажлівы да іншых, гатовы бескарысліва ахвяраваць сваімі інтарэсамі.

В. характар.

В. ўчынак.

Велікадушна (прысл.) даруйце мне.

|| наз. велікаду́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лібера́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыхільнік лібералізму (у 1 знач.).

2. Член ліберальнай партыі.

3. Чалавек, які свабодна мысліць, вальнадумец.

4. Паблажлівы, памяркоўны чалавек.

|| ж. лібера́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мі́ласцівы ’прыхільны, паблажлівы, літасцівы’ (ТСБМ; КЭС, лаг.). Да ст.-слав. милостивъ ’тс’ (Цэйтлін, Лекс. ст.-слав. яз., 169), якое з милость ’міласць, добрыя, велікадушныя адносіны’, ’ахвяраванне, дар’ < милъ > мі́лы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)