ні́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ні́тка ні́ткі
Р. ні́ткі ні́так
Д. ні́тцы ні́ткам
В. ні́тку ні́ткі
Т. ні́ткай
ні́ткаю
ні́ткамі
М. ні́тцы ні́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ні́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Тонка ссуканая пража.

Шаўковыя ніткі.

2. Нізка (пацерак, караляў і пад.).

3. перан. Аб чым-н. пабудаваным, што выцягнулася ў выглядзе простай лініі.

Н. нафтаправода.

Н. чыгункі.

4. перан. Тое, што злучае, служыць для сувязі.

Да (апошняй) ніткі — усё, поўнасцю, да канца (абабраць, аграбіць, прапіць і пад.).

Прамокнуць да ніткі — зусім.

Шыта белымі ніткамі — няўмела, няўдала схавана што-н.

|| памянш.ласк. ні́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Па нітачцы бегаць — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.

|| прым. ні́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́тка ж.

1. в разн. знач. ни́тка, нить;

2. перен. нить; (реже) ни́тка;

да (апо́шняй) ~кі — до (после́дней) ни́тки;

абабра́ць да ~кі — обобра́ть до ни́тки;

вы́цягнуцца ў ~ку — вы́тянуться в ни́тку;

на жыву́ю ~ку — на живу́ю ни́тку;

прамо́кнуць да ~кі — промо́кнуть до ни́тки;

прахо́дзіць чырво́най ~кай — проходи́ть кра́сной ни́тью;

сухо́й ~кі не застало́ся — сухо́й ни́тки не оста́лось;

шы́та бе́лымі ~камі — ши́то бе́лыми ни́тками;

куды́ іго́лка, туды́ і н.посл. куда́ иго́лка, туда́ и ни́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ні́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Тонка ссуканая пража, якая выкарыстоўваецца для шыцця, вязання і пад. [Варвара:] — Збегай, Косцік, вазьмі ў шуфлядзе чорны гузік і іголку з чорнай ніткай. Васілевіч. За прасніцай некалі маці тужыць, Суровая нітка праз пальцы бяжыць. Вялюгін.

2. Нізка (пацерак, караляў і пад.). Да .. шыі [мадонны на карціне] была падвешана (прыбіта цвічкамі) нітка сапраўдных караляў. Чорны.

3. Прадмет, які па сваёй форме падобны на нітку. У іржэўнік парванымі, патузанымі ніткамі паўпляталася павуцінне. Скрыган. // перан. Аб чым‑н. такім, што нагадвае нітку. [Самалёты] пакідалі за сабой танюткія серабрыстыя ніткі следу. Лынькоў.

4. перан. Аб чым‑н. пабудаваным, што выцягнулася ў выглядзе простай лініі. Нітка чыгункі. Нітка трубаправода. □ Чырванаватая нітка брукаванага тракту паблісквае вільгаццю. Лужанін.

5. перан. Тое, што злучае, служыць для сувязі. Газеты з’яўляюцца для Міхалкі вышэйшай школай — універсітэтам. Яны злучаюць яго нябачнымі ніткамі з усім светам. Бядуля. // Рад, чарада чаго‑н. Нітка ўспамінаў. □ Думкі паўзуць шэрай, блытанай ніткай. Лынькоў.

•••

Да (апошняй) ніткі — усё, поўнасцю, да канца (аграбіць, абабраць, праліць і пад.).

На жывую нітку — нетрывала (зрабіць што‑н.). Двор зарос травой, паркан пастаўлен на жывую нітку, на хляве — прагніўшая страха. Навуменка.

Прамокнуць да ніткі гл. прамокнуць.

Праходзіць чырвонай ніткай гл. праходзіць.

Шыта белымі ніткамі гл. шыты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нітка ’прадзіва, нітка’ (Бяльк., Яруш.; мсцісл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ТС), рэдка ніць ’тс’ (Яруш.), ніткі мн. ’прадзіва’ (Бесар.), параўн. укр. нить, ни́тка, рус. нить, ни́тка, польск. nić, nitka, чэш. nit, славац. niť, в.-луж. nić, nitka, н.-луж. niś, nitka, палаб. nait, славен. nit, nȋtka, серб.-харв. ни̏т, макед. дыял. нитка. Да прасл. *nitь, роднаснае літ. nýtis ’аснова’; усё ўзыходзіць да і.-е. кораня nēi‑ ’прасці’, г. зн. ’прадзіва’ (Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 224; Шустар-Шэўц, 13, 1001). Значэнне ’нізка’, параўн. нітка грыбоў (Сл. ПЗБ, Шатал.; Мат. Гом., ТС), хутчэй за ўсё вынік пераасэнсавання дээтымалагізаванай назвы нізка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нітка / тоўстая прасмоленая: дратва

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

во́шчаны, -ая, -ае.

Нацёрты воскам.

Вошчаная нітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаўкаві́на, -ы, ж. (спец.).

Шаўковае валакно, нітка.

|| прым. шаўкаві́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаўкаві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Нітка, валасок шоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́каратка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Скручанае месца ніткі, вяроўкі.

Нітка пайшла ў сукараткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)