тонкі, гнуткі, трывалы выраб вял. даўжыні з тэкст.валокнаў прыродных ці валокнаў хімічных. Адрозніваюць Н. зыходныя, што не падзяляюцца ў падоўжным напрамку без парушэння (напр., элементарныя натуральныя Н., у т. л. шоўк-сырэц, монанітка), першасныя (пража і комплексныя, якія складаюцца з некалькіх элементарных Н.) і другасныя (кручаныя; звычайна атрымліваюць скручваннем некалькіх першасных Н.). Другасныя Н. вырабляюць тэкстураванымі (высокааб’ёмнымі) і фасоннымі (з петлямі, патаўшчэннямі і інш.перыяд. змяненнямі структуры Н.). Скручваннем пражы і комплексных Н. атрымліваюць Н. камбінаваныя. Паводле саставу падзяляюць на аднародныя — з валокнаў аднаго віду (напр., баваўняныя, шарсцяныя, віскозныя) і змяшаныя — з валокнаў розных відаў (напр., ільнолаўсанавыя). Выкарыстоўваюць для вырабу тканіны, трыкатажу, нятканых матэрыялаў, штучнага футра, швейных Н. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІГАТУ́РАў медыцыне,
нітка, завязаная вакол крывяноснага, лімфатычнага сасуда ці інш. трубчастых органаў для спынення кровацячэння ці яго папярэджвання, злучэння органаў і тканак. Выкарыстоўваюць шоўк, кетгут, лаўсан, капрон, конскі волас і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДВЕ́С,
груз, падвешаны на ніці; найпрасцейшае прыстасаванне для вызначэння вертыкалі. Пад дзеяннем сілы цяжару грузу нітка прымае верт. напрамак, адпаведны дадзенаму пункту зямной паверхні. Выкарыстоўваецца ў буд-ве, пры ўстаноўцы вымяральных прылад, вымярэнні глыбіняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРТЫКА́ЛЬ,
лінія, уздоўж якой размяшчаецца ніткаадвеса пад уздзеяннем сілы цяжару. Напрамак вертыкалі ў дадзеным пункце зямной паверхні адносна плоскасцей экватара і нулявога мерыдыяна знаходзяць з астр. назіранняў. Вывучэнне напрамкаў вертыкалі і яе адхіленняў ад паверхні зямнога эліпсоіда дало магчымасць вызначыць фігуру і памеры Зямлі і атрымаць ускосныя даныя аб яе ўнутр. будове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРД (ад франц. corde вяроўка, шнур),
1) кручаная трывалая нітка з хім. (часам баваўняных) валокнаў. Выкарыстоўваецца пры вырабе аўтамаб., авіяц. і інш. пакрышак, прагумаваных тэкстыльных вырабаў.
2) Шарсцяная тканіна асаблівай будовы, якая стварае на вонкавай паверхні падоўжныя рубчыкі шырынёй каля 3—8 мм. Выкарыстоўваецца для абіўкі сядзенняў аўтамабіляў, пашыву верхняга адзення і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАНІ́ТКА, монавалакно,
адзіночная нітка вельмі вял. даўжыні, сфармаваная з расплаву палімера. Дыяметр 0,03—1,5 мм. Асн.фіз.-хім. ўласцівасці М. блізкія да ўласцівасцей кручаных нітак з валокнаў хімічных. М. вырабляюць у асн. з сінт. палімераў (напр., поліамідаў, поліэтылентэрэфталату, поліалефінаў). Выкарыстоўваюць у вытв-сці шчотак тэхн. і быт. прызначэння, фільтравальных сетак, рыбалоўнай лёскі, тарных і абівачных матэрыялаў, вібрасітаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ЛІ́НІЯ,
плоская трансцэндэнтная крывая, форму якой набывае пад уздзеяннем сілы цяжару гнуткая аднародная і нерасцягвальная важкая нітка з замацаванымі канцамі. Яе ўраўненне y = ach(x/a), дзе ch(x/a) — гіпербалічны косінус (гл.Гіпербалічныя функцыі). Выкарыстоўваецца ў разліках, звязаных з правісаннем правадоў, тросаў і інш. Паверхня, утвораная вярчэннем дугі Л.л. вакол восі Ox, наз.катэноідам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНХАЦЭ́РКА (Onchocerca),
род чарвей класа нематод. Выклікаюць акхацэркозы. Пашыраны ўсюды.
Цела нітка- ці воласападобнае, даўж. ў самцоў да 30 см, у самак да 1 м. Палаваспелыя паразітуюць у злучальных тканках, лічынкі (мікраанхацэркі) — у скуры. Для далейшага развіцця лічынкі павінны трапіць у мошак ці макрацоў. Праз 8—18 сутак мікраанхацэркі дасягаюць стадыі інвазійных лічынак. Развіццё паразіта адбываецца 7—8 мес. Жывёлы заражаюцца паблізу месцаў размнажэння.