няўце́шны, -ая, -ае.

1. Такі, што немагчыма суцешыць, супакоіць.

Няўцешная маці.

2. Вельмі моцны па сіле праяўлення (пра гора, слёзы і пад.).

Няўцешнае гора.

3. Які не прыносіць суцяшэння, несуцяшальны.

Няўцешныя весткі.

|| наз. няўце́шнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўце́шны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няўце́шны няўце́шная няўце́шнае няўце́шныя
Р. няўце́шнага няўце́шнай
няўце́шнае
няўце́шнага няўце́шных
Д. няўце́шнаму няўце́шнай няўце́шнаму няўце́шным
В. няўце́шны (неадуш.)
няўце́шнага (адуш.)
няўце́шную няўце́шнае няўце́шныя (неадуш.)
няўце́шных (адуш.)
Т. няўце́шным няўце́шнай
няўце́шнаю
няўце́шным няўце́шнымі
М. няўце́шным няўце́шнай няўце́шным няўце́шных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няўце́шны

прыметнік, адносны

няўце́шны неуте́шный, безуте́шный, безысхо́дный; безотра́дный; безра́достный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўце́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што немагчыма суцешыць, супакоіць. Хіліла маці галаву Над папялішчам, над магілай. Але няўцешную ўдаву Навала тая не скарыла. Шушкевіч.

2. Вельмі моцны па сіле праяўлення (пра гора, слёзы і пад.). — Шабуня памёр, — сказаў Туравец. — Памёр? — перапытаў Крайко. — Эх! — У гэтым «эх» Туравец адчуў няўцешную крыўду і боль. Мележ.

3. Які не прыносіць суцяшэння; несуцяшальны. Няўцешныя весткі прыбываюць кожны дзень: Мінск у руінах, фашысцкае войска ідзе па Беларусі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безуте́шный няўце́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безысхо́дный бязвы́хадны; (безутешный) няўце́шны;

грусть безысхо́дная сму́так няўце́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неуте́шный несуце́шны, няўце́шны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспато́льны, ‑ая, ‑ае.

Неспагадлівы, неспачувальны; няўцешны. Тое, што ў мяне паявіўся голас, было часовай радасцю ў беспатольным жыцці. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няўго́йныняўцешны’ (Сцяшк. Сл.). Да гаі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)