няўту́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няўту́льны няўту́льная няўту́льнае няўту́льныя
Р. няўту́льнага няўту́льнай
няўту́льнае
няўту́льнага няўту́льных
Д. няўту́льнаму няўту́льнай няўту́льнаму няўту́льным
В. няўту́льны (неадуш.)
няўту́льнага (адуш.)
няўту́льную няўту́льнае няўту́льныя (неадуш.)
няўту́льных (адуш.)
Т. няўту́льным няўту́льнай
няўту́льнаю
няўту́льным няўту́льнымі
М. няўту́льным няўту́льнай няўту́льным няўту́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няўту́льны неую́тный, неприю́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўту́льны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены ўтульнасці. Пакойчык быў запушчаны, даўно нябелены, змрочны і няўтульны. Колас. Настаўнікі ніколі не заглядалі на станцыю, механікі прыходзілі хіба толькі па кінакарціну ў няўтульны і халодны клуб. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неую́тный няўту́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрыту́льны, см. няўту́льны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неприю́тный разг. няўту́льны; (неприветливый) непрыве́тлівы, непрыве́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрыту́льны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і няўтульны. Хлопцы, чалавек пятнаццаць, сядзелі ў пакойчыку непрытульнай пецярбургскай кватэры. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нябе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Які не бяліўся. Пакойчык быў запушчаны, даўно нябелены, змрочны і няўтульны. Колас.

2. Не апрацаваны бяленнем. — А гэта што? Колішні матчын святочны абрус? Дальбог, у нас такія ткалі — нябеленая аснова, белены ўток. Палтаран. Далёка ўнізе плылі рэдкія хмары колеру нябеленага палатна. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўту́льна,

1. Прысл. да няўтульны.

2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць утульнасці дзе‑н. Было няўтульна, нават холадна. На папялішчах, нібы шкілеты, дзе-нідзе стаялі адзінокія печы. Чыгрынаў.

3. безас. у знач. вык. Пра непрыемнае, тужлівае пачуццё. Няўтульна і пуста ў душы, Няма ў яго сэрцы спакою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыспа́ць, ‑сплю, ‑спіш, ‑спіць; зак., каго-што.

1. Выклікаць сон, прымусіць заснуць, лёгшы побач. — Паспрабуй іх [дзяцей] укласці, яны двойчы мяне самога прыспалі, шпакі гэтыя. Шамякін. Ледзь пацямнее, бяжыць у каноплі [Васіль] і чакае, ніяк не дачакаецца, калі яна нарэшце прыспіць мужа і прыйдзе да яго. Сачанка.

2. Разм. Выпадкова задушыць у сне (дзіця).

3. перан. Прытупіць, паслабіць увагу, пільнасць і пад. Мае думкі, жаль няўтульны Ты прыспі, прыспі! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)