◎ Няўра́тны (неўратны) ’несумленны, бессаромны’ (ТС). Няясна, магчыма, да рата ’умоўная сума, плата; чарговая павіннасць’ (гл.); можа быць супастаўлена з розворатны ’бязладны’ (ТС), што, відаць, ад ц.-слав. розвратити ’разбэсціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Не́ўра ’няўмека’ (ельск., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, утварэнне з коранем ‑ўр‑ (< і.-е. иег-), параўн. неўваротлівы ’паваротлівы’ (Мат. Гом.). Гл. вярцець, параўн. аўраць, наўра (гл.), або адпрыметнікавы назоўнік ад неўратны ’несумленны, бессаромны’ (ТС), гл. няўратны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)