няўмо́льны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Такі, якога нельга ўпрасіць; непахісны.

2. перан. Такі, што нельга парушыць; бясспрэчны; бязлітасны.

Няўмольнае рашэнне.

Няўмольная хвароба.

|| наз. няўмо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няўмо́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няўмо́льны няўмо́льная няўмо́льнае няўмо́льныя
Р. няўмо́льнага няўмо́льнай
няўмо́льнае
няўмо́льнага няўмо́льных
Д. няўмо́льнаму няўмо́льнай няўмо́льнаму няўмо́льным
В. няўмо́льны (неадуш.)
няўмо́льнага (адуш.)
няўмо́льную няўмо́льнае няўмо́льныя (неадуш.)
няўмо́льных (адуш.)
Т. няўмо́льным няўмо́льнай
няўмо́льнаю
няўмо́льным няўмо́льнымі
М. няўмо́льным няўмо́льнай няўмо́льным няўмо́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

няўмо́льны

прыметнік, адносны

няўмо́льны неумоли́мый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўмо́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога нельга ўпрасіць; непахісны. Атрахім прабаваў спрачацца, угаворваць старых. Але яны былі няўмольнымі. Навуменка. Ліза была няўмольная, яна патрабавала неадкладна даць згоду на развод. Гурскі. // Які выяўляе, выказвае непахіснасць, цвёрдасць. — Кладзіся! — зноў пачуўся той жа ціхі, але няўмольны голас. Пальчэўскі.

2. перан. Такі, што нельга парушыць; бясспрэчны. Няўмольная логіка. □ [Андрэй:] — На тваё месца мы назначым сюды другога чалавека. Такое наша няўмольнае рашэнне. Пестрак. // Няўхільны, немінучы; бязлітасны. Няўмольны ход часу паклаў свой выразны адбітак на будынкі. С. Александровіч. Няўмольная хвароба настойліва гнала паэта [Багдановіча] з роднай зямлі, на поўдзень. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неумоли́мый няўмо́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрекло́нный (непоколебимый) непахі́сны; (несгибаемый) нязло́мны; (неумолимый) няўмо́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аджагна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уст. Ва ўяўленні рэлігійных людзей — жагнаючыся, адхіліць ад сябе якую‑н. бяду, непрыемнасць, адагнаць нячыстую сілу; адхрысціцца. Аджагнацца ад злога духа. □ Не аджагнаўся ты [Мазыр] крыжам, не зратаваўся спарышом ні ад пакуты, ні ад слёз, якія даў няўмольны лёс! Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настойлівы, напорысты, упарты, валявы, няўмольны; настырны (разм.); нязломны, няўломны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бязлітасны, няшчадны, жорсткі, люты, бяздушны, бессардэчны , неміласэрны, няўмольны, бесспагадлівы, бесспагадны, бесчалавечны, нечалавечы, нялюдскі, зверскі; акрутны (абл.); дзікі, варварскі, крывавы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)