няро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няро́дны няро́дная няро́днае няро́дныя
Р. няро́днага няро́днай
няро́днае
няро́днага няро́дных
Д. няро́днаму няро́днай няро́днаму няро́дным
В. няро́дны (неадуш.)
няро́днага (адуш.)
няро́дную няро́днае няро́дныя (неадуш.)
няро́дных (адуш.)
Т. няро́дным няро́днай
няро́днаю
няро́дным няро́днымі
М. няро́дным няро́днай няро́дным няро́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няро́дны неродно́й; неро́дственный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не знаходзіцца ў кроўным сваяцтве. Няродны бацька. □ Да сваёй старэйшай няроднай сястры (Макрэніна маці даводзілася мачыхай Таклюсі) Макрэна адносілася крыху з пагардай. Асіпенка. Рос. Юрка. Забывалася ўжо нават, што ён няродны Антосеў сын. Сачанка.

2. Не свой, чужы. Няродны дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

айчы́м, -а, м.

Няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу.

Рос хлопчык без бацькі, з айчымам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́сынак

няродны сын’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́сынак па́сынкі
Р. па́сынка па́сынкаў
Д. па́сынку па́сынкам
В. па́сынка па́сынкаў
Т. па́сынкам па́сынкамі
М. па́сынку па́сынках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

па́сынак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Няродны сын для мужа ці жонкі ў сям’і.

Адносіцца да каго-, чаго-н. як да пасынка (перан.: нядобразычліва, абыякава).

2. Бакавы парастак расліны (спец.).

|| прым. па́сынкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

айчы́м, ‑а, м.

Муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродны бацька. Рос Васіль без бацькі, з айчымам, які яго не любіў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́йчымняродны бацька’ (Нас., КЭС, Гарэц., Др.-Падб.). Гл. айчым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няродня, нырідня ’падчарыца’ (брэсц., Нар. лекс.). Да родны, радня (гл.), параўн. ст.-рус. несын ’пасынак, няродны сын’, недонка ’падчарыца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кватара́нец ’кватарант’ (Сцяшк., Янк. I, Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. кватарант. У адпаведнасці з Сцяцко, Афікс. наз., 147 суфікс ‑анец утварае назвы асобы па адносінах да таго, што названа ўтваральным словам. У іх ліку кватаранец як канчанец ’жыхар супрацьлеглага канца вёскі’. Мяркуючы па братанецняродны брат’ (< братан), кватарант успрымалася як *кватаран, параўн. гаршчан ’ганчар’ (там жа). Тады паводле брат > братан > братанец, кватэра > кватаран(т) > кватаранец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)