няродны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не знаходзіцца ў кроўным сваяцтве. Няродны бацька. ▪ Да сваёй старэйшай няроднай сястры (Макрэніна маці даводзілася мачыхай Таклюсі) Макрэна адносілася крыху з пагардай. Асіпенка. Рос. Юрка. Забывалася ўжо нават, што ён няродны Антосеў сын. Сачанка.

2. Не свой, чужы. Няродны дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)