нямно́гае, -ага, н.

Нязначная частка чаго-н.

З таго нямногага ўсё ж сёе-тое выбраць можна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нямно́гае

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. нямно́гае
Р. нямно́гага
Д. нямно́гаму
В. нямно́гае
Т. нямно́гім
М. нямно́гім

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нямно́гае сущ. немно́гое

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нямно́гае, ‑ага, н.

Нязначная частка чаго‑н. Камлюк вырваў з блакнота лісток і, напісаўшы на ім некалькі слоў, працягнуў яго Ірыне Мікалаеўне. — Зайдзіце на склад... Нямнога, але тое-сёе выберыце там з прэпаратаў. На першы выпадак... М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сёе-то́е, сяго́-таго́, займ. неазнач., н.

1. Нешта, некаторыя рэчы, нямногае.

Узяць з сабой сёе-тое.

2. Штосьці, што не жадаюць называць.

Распытаць пра сёе-тое.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́; -па́ў, -па́ла; зак.

1. Выпасці (у 3 знач.), прайсці зрэдку (пра дождж, снег і пад.).

Перапалі дажджы.

2. асаб. і безас., каму. Дастацца на чыю-н. долю (звычайна пра нямногае).

Мне таксама крыху перапала.

|| незак. перапада́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́зкі, -ая, -ае; вузе́йшы.

1. Невялікі ў шырыню, у папярочніку.

Вузкая дарога.

Вузкае месца (перан.: пра цяжкасці ў ажыццяўленні чаго-н.).

2. Вельмі цесны, недастаткова прасторны.

В. рукаў.

Кашуля вузкая ў грудзях.

3. Які ахоплівае нямногае, нямногіх, абмежаваны.

Вузкая спецыяльнасць.

Вузкае кола сяброў.

Вузкая нарада.

4. перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі, недалёкі.

В. кругагляд.

|| наз. ву́зкасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сёй-той ‘некаторыя (нямногія) людзі’ (ТСБМ). Спалучэнне ўказальных займеннікаў, што ўзыходзяць да *sь (гл. сей) і *tъ (гл. той). Сёй з сей пад уплывам той, з якім звычайна спалучаецца ў сказе, у тым ліку і ў самастойным ужыванні (Карскі 2–3, 342), аналагічна сёе‑тоенямногае, нешта, некаторыя рэчы’ (ТСБМ), сёя‑тоя ‘што-небудзь’ (Сл. ПЗБ), параўн. i siòje, i tòje (Федар. 4), сё й то (ТС), але сей год, да сего́ дажыўся (Ян.). Пераход е > ё тлумачаць уздзеяннем націску (гл. ESSJ SG, 2, 618), параўн. аднак ні сёго́ ні того́ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сёе-то́е, сяго-таго, займ. неазн., н.

Разм. Нямногае, нешта, некаторыя рэчы. Схапіўшы сёе-тое са стала, .. [хлапчукі] даядалі на хаду. Ваданосаў. Праўда, за шмат гадоў работы Бялоцкі нахапаўся сяго-таго з сельскагаспадарчых ведаў. Дуброўскі. [Бацька:] — Старая мне, бачыш, і з верхняга адзення сёе-тое пакінула. Бажко. // Штосьці (які‑н. асобны прадмет, факт, што не жадаюць называць). [Слаўка:] — У нас знойдзецца сёе-тое для атрада. Новікаў. Неяк у нядзелю Андрэй памкнуўся быў схадзіць да Тамаша, распытаць пра сёе-тое, а галоўнае — пра Ганну. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немно́гое сущ. нямша́т што, род. няшма́т чаго́ ср.; ма́ла што, род. ма́ла чаго́; нямно́гае, род. нямно́гага ср.;

за немно́гим остано́вка разг. за малы́м затры́мка;

немно́гого не хвата́ет ма́ла чаго́ не хапа́е;

за немно́гим де́ло ста́ло за малы́м спра́ва ста́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)