нялю́дскі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нялю́дскі нялю́дская нялю́дскае нялю́дскія
Р. нялю́дскага нялю́дскай
нялю́дскае
нялю́дскага нялю́дскіх
Д. нялю́дскаму нялю́дскай нялю́дскаму нялю́дскім
В. нялю́дскі (неадуш.)
нялю́дскага (адуш.)
нялю́дскую нялю́дскае нялю́дскія (неадуш.)
нялю́дскіх (адуш.)
Т. нялю́дскім нялю́дскай
нялю́дскаю
нялю́дскім нялю́дскімі
М. нялю́дскім нялю́дскай нялю́дскім нялю́дскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нялю́дскі, -ая, -ае.

1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека.

З лесу даносіўся страшэнны н. крык.

2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы, моцны па ступені праяўлення.

Многім давялося перанесці нялюдскія пакуты.

3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны.

Нялюдская вайна.

4. Дрэнны, кепскі (разм.).

Нялюдская дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нялю́дскі

1. нечелове́ческий;

2. (антигуманный) нечелове́ческий, бесчелове́чный;

3. разг. (плохой) скве́рный, некраси́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нялю́дскі, ‑ая, ‑ае.

1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека. Панесліся нялюдскія крыкі і лямант. Гартны. Адам з нялюдскай прагнасцю накінуўся на яду. Чорны. Калі вы пачуеце ноччу ў лесе злавеснае «уху-уху», а потым дзікі, жудасны, нялюдскі рогат, не бойцеся. Гэта крычыць пугач. В. Вольскі. // Не такі, якім павінен быць; дзіўны. [Студэнт] нейкі быў нялюдскі: людзей цураўся, ні з хлопцамі, ні з дзяўчатамі, ні з кім блізка не знаўся. Сабаленка.

2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы; моцны па ступені праяўлення. Відаць, у чалавека, што пісаў.. [скаргу], у самога крывавілася, сэрца ад.. нялюдскага здзеку і крыўды. Машара. Маці, маці! Адкуль браліся ў яе сілы, упартая нялюдская цягавітасць і вытрымка? Карпаў.

3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны. Першая раніца была пачаткам жахлівай, нялюдскай справы — вайны. Брыль.

4. Разм. Дрэнны, кепскі. Нялюдская дарога. □ Хапала [для вёскі] і балота, але і яно было нялюдскае: купіны, парослыя кустамі алешніку, а між іх — рудая каламутная вада. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нялю́дскі, нялюдзкі, нелюцкі ’дрэнны, кепскі; няўдалы; нелюдзімы; бесчалавечны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сл. ЦРБ, ТС, Мат. Маг., Касп., Нас.), нелю́дны ’непрыгожы’ (Сл. Брэсц.), нелюдзя́шчы ’няздатны, хворы’ (Ян.), сюды ж нялю́дзьдзя ’вылюдак, не падобны да людзей’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. людскі, параўн. няўлюдны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бесчелове́чный бесчалаве́чны, нялю́дскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зашыро́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба. Зашырокая сукенка. □ Пісталет гэты нейкі нялюдскі, дужа ўжо зашырокае дула. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нечелове́ческий нечалаве́чы, нялю́дскі; (чрезвычайный) надзвыча́йны;

нечелове́ческие уси́лия нечалаве́чыя (нялю́дскія, надзвыча́йныя) намага́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ніцкі́ ’нелюдзімы’ (слуц., Сл. ПЗБ). Ад ніцы ’змрочны, пануры’, утворана, магчыма, пад уплывам нялюцкі (нялюдскі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нялю́дска нареч.

1. нечелове́чески;

2. нечелове́чески, бесчелове́чно;

3. разг. скве́рно, некраси́во;

1-3 см. нялю́дскі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)