Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нялю́дскі, ‑ая, ‑ае.
1. Не ўласцівы чалавеку, не характэрны для чалавека. Панесліся нялюдскія крыкі і лямант.Гартны.Адам з нялюдскай прагнасцю накінуўся на яду.Чорны.Калі вы пачуеце ноччу ў лесе злавеснае «уху-уху», а потым дзікі, жудасны, нялюдскі рогат, не бойцеся. Гэта крычыць пугач.В. Вольскі.// Не такі, якім павінен быць; дзіўны. [Студэнт] нейкі быў нялюдскі: людзей цураўся, ні з хлопцамі, ні з дзяўчатамі, ні з кім блізка не знаўся.Сабаленка.
2. Які перавышае чалавечыя магчымасці, сілы; моцны па ступені праяўлення. Відаць, у чалавека, што пісаў.. [скаргу], у самога крывавілася, сэрца ад.. нялюдскага здзеку і крыўды.Машара.Маці, маці! Адкуль браліся ў яе сілы, упартая нялюдская цягавітасць і вытрымка?Карпаў.
3. Антыгуманны, бесчалавечны; ганебны. Першая раніца была пачаткам жахлівай, нялюдскай справы — вайны.Брыль.
4.Разм. Дрэнны, кепскі. Нялюдская дарога. □ Хапала [для вёскі] і балота, але і яно было нялюдскае: купіны, парослыя кустамі алешніку, а між іх — рудая каламутная вада.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нялю́дскі
1. nicht ménschlich;
2. übermenschlich (звышчалавечы);
3.разм. (дрэнны) schlecht, gárstig, schlimm
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Нялю́дскі, нялюдзкі, нелюцкі ’дрэнны, кепскі; няўдалы; нелюдзімы; бесчалавечны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сл. ЦРБ, ТС, Мат. Маг., Касп., Нас.), нелю́дны ’непрыгожы’ (Сл. Брэсц.), нелюдзя́шчы ’няздатны, хворы’ (Ян.), сюды ж нялю́дзьдзя ’вылюдак, не падобны да людзей’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. людскі, параўн. няўлюдны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бесчелове́чный бесчалаве́чны, нялю́дскі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
inhuman[ɪnˈhju:mən]adj.
1. бесчалаве́чны, бязлі́тасны
2. нечалаве́чы, нялю́дскі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зашыро́кі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба. Зашырокая сукенка. □ Пісталет гэты нейкі нялюдскі, дужа ўжо зашырокае дула.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)