няло́ўкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. няло́ўкі няло́ўкая няло́ўкае няло́ўкія
Р. няло́ўкага няло́ўкай
няло́ўкае
няло́ўкага няло́ўкіх
Д. няло́ўкаму няло́ўкай няло́ўкаму няло́ўкім
В. няло́ўкі (неадуш.)
няло́ўкага (адуш.)
няло́ўкую няло́ўкае няло́ўкія (неадуш.)
няло́ўкіх (адуш.)
Т. няло́ўкім няло́ўкай
няло́ўкаю
няло́ўкім няло́ўкімі
М. няло́ўкім няло́ўкай няло́ўкім няло́ўкіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няло́ўкі, ‑ая, ‑ае.

1. Няспрытны, непаваротлівы. Нялоўкі ў гульнях. Нялоўкі ў рабоце.

2. перан. Непрыемны, цяжкі; няёмкі. Наступіла нялоўкае маўчанне і сярод слухачоў. Вірня. Хвіліну цягнулася нялоўкая цішыня. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няспры́тны, -ая, -ае.

Нялоўкі, непаваротлівы, марудны ў рабоце.

Няспрытныя рукі.

|| наз. няспры́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няспры́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае спрыту ў рухах; непаваротлівы, нялоўкі. Загрубелыя і няспрытныя пальцы .. [Аксёна] з намаганнем трымалі асадку, сціскаючы яе, як абцугамі. Колас. Без работы .. [Цімох] быў марудны, няспрытны, а на працы, калі яна прыходзілася яму па душы, кіпеў. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́весь (нёвісь) ’невядома, немаведама’: невісь што дзеаыць (Яўс.), невець ’тс’ : невець колько (Сл. ПЗБ), нівісь ’тс’ (Нас.). Паводле Насовіча (там жа), з *невѣсть, гл. ведаць. Сюды ж нёвешчына ’нешта незвычайнае, рэдкае, экзотыка’ (ТС), якому фармальна і этымалагічна адпавядае серб.-харв. невештина ’няўмельства, няўдаласць’ (ад нёвешт ’няўмелы, нялоўкі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неўкавы́рны ’незгаворлівы; флегматык’ (Касп.), ’няветлівы, непаслухмяны’ (Ян.), ’капрызны, свавольны’ (Сцяшк. Сл.), неўкавырный ’неўгамонны; якога нічым нельга крануць, упарты’ (Нас.), ’упіра; той, якім нельга ўкіраваць’ (Бяльк.), ’капрызны’ (Юрч.), ніўкавырный ’упірлівы, цяжкі для выхавання або для кіравання’ (мсцісл., З нар. сл.), рус. неуко‑ вырный ’няўклюдны, нялоўкі, непаваротлівы; непрыгожы, несімпатычны; неўгамонны; незгаворлівы’. Гл. укавырны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нявы́валака ’слабахарактарны, вялы чалавек’ (Мядзв.), ’нязграбны, гультаяваты чалавек’ (Мат. Маг.), ’не надта разумны’ (полац., Нар. лекс.), ’маруда’ (ушац., Нар. сл.), ’абыякавы да ўсяго’ (Жд. 2); рус. невыволоканялоўкі, непаваротлівы, тоўсты чалавек; неахайны чалавек’. Да валачыцца, параўн. ілюстрацыю да слова: Валачэцца, вох, і нявывалака ш (Мат. Гом.), першаснае значэнне, відаць, у ’дамасед’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несураз (нисуразъ) ’непрыгожы’ (Мікуцкі, Шестой отч.), ’агідны’ (Анім.), рус. несуразый ’непрыгожы; недарэчны’, несуражий ’непрыгожы, нялоўкі’. Рускія словы, суадносныя з суразый, суражый ’прыгожы’, тлумачаць як вытворныя ад слав. rarъ (гл. раз), гл. Трубачоў, Зб. Романскаму, 141; Фасмер, 3, 806 і інш. Беларускае слова можна суаднесці з сурджыцца ’скасавурыцца’ (Сл. ПЗБ), для якога не выключана сувязь з рожа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няўклю́дны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Пазбаўлены зграбнасці, лоўкасці ў рухах; непаваротлівы. Паўнатвары, у ватоўцы, у зімовай шапцы і ў цёплых чаравіках,.. [хлапчук] нагадваў няўклюднае медзведзянё. Хадкевіч. На сушы цюлені няўклюдныя, як чарапахі. Хомчанка. // Пазбаўлены зграбнасці; нялоўкі (аб рухах і пад.). Няўклюдная хада. / Аб рэчах, прадметах. Наш вялікі і няўклюдны аўтобус з радыёапаратураю грымеў на выбоінах палявых дарог. Грахоўскі. Са сталоўкі ўжо выкінулі адну з доўгіх няўклюдных лавак. Нядзведскі.

2. перан. Дрэнна, недастаткова апрацаваны, адшліфаваны; няскладны. І так паварочваў [Валодзька] сказ, і гэтак — атрымлівалася нешта няўклюднае і незразумелае. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няло́ўка,

1. Прысл. да нялоўкі.

2. безас. у знач. вык., каму. Пра пачуццё ніякаватасці, сораму, якое перажывае хто‑н. [Лабановіч:] — Я ніяк не думаў спаткаць вас там, і мне стала нялоўка. Колас. Шмат разоў я калісь на начлезе, Прызнавацца сягоння нялоўка, Нібы бачыў: лясун з дрэва лезе. Чарот. // з інф. Пра ўсведамленне нялоўкасці зрабіць што‑н. [Лазавы:] — А чаго чырванееце..? Нялоўка казаць нядобрае пра свайго калегу ды яшчэ начальства? Васілевіч. Рыгору трэба было збочыць, але Рымар вёў яго з сабою, і яму нялоўка было сказаць, што ім далей не па дарозе. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)