нязру́чны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
нязру́чны |
нязру́чная |
нязру́чнае |
нязру́чныя |
| Р. |
нязру́чнага |
нязру́чнай нязру́чнае |
нязру́чнага |
нязру́чных |
| Д. |
нязру́чнаму |
нязру́чнай |
нязру́чнаму |
нязру́чным |
| В. |
нязру́чны (неадуш.) нязру́чнага (адуш.) |
нязру́чную |
нязру́чнае |
нязру́чныя (неадуш.) нязру́чных (адуш.) |
| Т. |
нязру́чным |
нязру́чнай нязру́чнаю |
нязру́чным |
нязру́чнымі |
| М. |
нязру́чным |
нязру́чнай |
нязру́чным |
нязру́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
нязру́чны, -ая, -ае.
1. Пазбаўлены зручнасці ў карыстанні; дрэнна прыстасаваны для чаго-н.
Нязручнае месца.
Вузкі н. праход.
2. Які не садзейнічае поспеху, непрыдатны для дасягнення жаданых вынікаў.
Н. момант.
3. Няёмкі ў якіх-н. адносінах, які абцяжарвае працу (пра інструмент, работу і пад.).
Н. гэблік.
|| наз. нязру́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нязру́чны
1. неудо́бный, нело́вкий;
~ная по́за — неудо́бная (нело́вкая) по́за;
апыну́цца ў ~ным стано́вішчы — оказа́ться в нело́вком (неудо́бном) положе́нии;
2. неблагоприя́тный;
н. мо́мант — неблагоприя́тный моме́нт;
3. (об инструменте, работе и т.п.) несподру́чный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нязру́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены зручнасці ў карыстанні; дрэнна прыстасаваны для чаго‑н. Пад зямлёй праход нязручны, вузкі Выглядае просекай лясной. Аўрамчык. [Сцяпан:] — У.. [гаспадара явачнай кватэры], і праўда, куча дзяцей. Месца для шапірографа нязручнае. Арабей.
2. Які не садзейнічае поспеху, непрыдатны для дасягнення жаданых вынікаў. Нязручны момант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
невыго́дны, -ая, -ае.
1. Які не мае выгод, дрэнна прыстасаваны для чаго-н.
Невыгодная кватэра.
2. Неспрыяльны, нязручны, непрыемны.
Невыгоднае становішча.
|| наз. невыго́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
малоблагоприя́тный маласпрыя́льны; (неудобный) нязру́чны; (неблагосклонный) непрыхі́льны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неудобопроходи́мый ця́жкі (нязру́чны) для прахо́джання, цяжкапрахо́дны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Несудо́бны ’нязручны’ (Куч.), хутчэй ’несвоечасовы, непажаданы’, параўн.: От уплюнуўса дождзь несудобны, ідзе да ідзе (там жа), ’надта вялікі, страшны’: Вецер несудобны дуне, круціць, бурыць! (ТС), параўн. рус. несудобный ’нязручны’, Відаць, да даба ’час; пара’; іншая думка адносна рус. судобить, судобь (ад судьба), гл. Трубачоў у Фасмера, 3, 796. Не выключаецца таксама ўплыў з боку несудо́мны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўру́чна ’нязручна’ (віц., Нар. лекс.), няўру́чный ’нязручны’ (бешанк., Нар. сл.), параўн. рус. неуручно, неуручный ’тс’. Да рука́, параўн. нязручна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)