Нязго́ршы ’някепскі’ (Сцяц., Касп.), ’належны, добры’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж нязго́рш (нізгорш) ’нядрэнна’ (Сцяшк. Сл.; мін., Жыв. сл., Сл. ЦРБ). Да горш(ы), пачатковы комплекс няз‑ < не + з са спалучэння не з горшых ’не самы дрэнны’, параўн. тлумачэнне Каспяровіча ’не из худших’ (там жа). Магчыма, таксама непасрэднае ўтварэнне ад зго́ршыць ’разбэсціць, сапсаваць маральна’, зго́ршаны ’разбэшчаны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязг̌а́рны (незг̌а́рны) ’непрыгожы’ (ТС). Да га́рны ’добры, прыемны, прыгожы’ (гл.), пачатак слова прадстаўляе комплекс няз‑ < не + з, відаць, пад уплывам словазлучэнняў тыпу не з горшых, гл. нязго́ршы і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нязго́дны ’непатрэбны, лішні; непрыгодны па стану здароўя, выбракаваны’ (Сл. ПЗБ). Да го́дны ’прыдатны, прыгодны’, з пачатковым комплексам няз‑ (< не + з), параўн. нязго́ршы, нязг̌арны і пад. Аднак не выключана непасрэднае ўтварэнне ад зго́дны ’прыдатны для ўжывання’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)