нязвы́клы, -ая, -ае.

Тое, што і нязвычны.

|| наз. нязвы́класць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязвы́клы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нязвы́клы нязвы́клая нязвы́клае нязвы́клыя
Р. нязвы́клага нязвы́клай
нязвы́клае
нязвы́клага нязвы́клых
Д. нязвы́кламу нязвы́клай нязвы́кламу нязвы́клым
В. нязвы́клы (неадуш.)
нязвы́клага (адуш.)
нязвы́клую нязвы́клае нязвы́клыя (неадуш.)
нязвы́клых (адуш.)
Т. нязвы́клым нязвы́клай
нязвы́клаю
нязвы́клым нязвы́клымі
М. нязвы́клым нязвы́клай нязвы́клым нязвы́клых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нязвы́клы, см. нязвы́чны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязвы́клы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не ўвайшоў у прывычку, не стаў прывычкай. Ліда паздароўкалася з настаўнікамі і ветліва запрасіла іх у хату. Яна была і задаволена і трох[і] саромелася яшчэ нязвыклай для яе ролі гаспадыні. Колас. // Непрывычны, незнаёмы. Ляцець належала ноччу. Усё ў самалёце было нязвыклае, чужое. Новікаў.

2. Які не звыкся з чым‑н., не набыў прывычкі рабіць што‑н. Коні палахліва стрыглі вушамі, касавурыліся назад і, нязвыклыя да гэткай дзіўнай работы — скародзіць дарогу, — бязладна торгалі пастронкамі. М. Ткачоў.

3. Не такі, як заўсёды. Клара глянула на.. [Васіля] нязвыклым позіркам шэрых вачэй і адразу ж прыкрыла іх доўгімі вейкамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непривы́чный непрывы́чны, нязвы́клы; (необычный) нязвы́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сме́лы, -ая, -ае.

1. Які не ведае страху, адважны, рашучы.

С. юнак.

С. ўчынак.

2. Наватарскі, нязвыклы, арыгінальны.

Смелая тэма выступлення.

С. кампазіцыйны прыём.

3. перан. Які выходзіць за межы прынятага, не зусім сціплы.

Смелае дэкальтэ.

С. жарт.

|| наз. сме́ласць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

салі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спявак, музыкант або танцор, які выконвае сольную партыю. Сустрэты воплескамі ў зале, Нясмелым крокам з-за куліс Хлапчына выйшаў да раяля — Нязвыклы з рампаю саліст. Гілевіч.

[Ад іт. solista.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязвы́кла,

1. Прысл. да нязвыклы (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё нязвыкласці, якое адчувае хто‑н. Неяк нязвыкла глядзець на апушаныя снегам кусты чаромхі, якая паспела апрануцца ў зеляніну. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напру́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і напружаны (у 3–6 знач.). Напружнае змаганне. Напружнае чаканне. □ Размах будаўніцтва нязвыклы, Напружная праца штодзень... Глебка. Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружнае, да немагчымасці нацягнутае становішча. Нікановіч. Хлопчык .. выглядаў напружным і ўрачыстым. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

необы́чный нязвы́чны, нязвы́клы; (необычайный) незвыча́йны;

необы́чное вре́мя незвыча́йны час;

необы́чные слова́ нязвы́чныя (нязвы́клыя) сло́вы;

необы́чный вид незвыча́йны вы́гляд.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)