нявы́вучаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нявы́вучаны нявы́вучаная нявы́вучанае нявы́вучаныя
Р. нявы́вучанага нявы́вучанай
нявы́вучанае
нявы́вучанага нявы́вучаных
Д. нявы́вучанаму нявы́вучанай нявы́вучанаму нявы́вучаным
В. нявы́вучаны (неадуш.)
нявы́вучанага (адуш.)
нявы́вучаную нявы́вучанае нявы́вучаныя (неадуш.)
нявы́вучаных (адуш.)
Т. нявы́вучаным нявы́вучанай
нявы́вучанаю
нявы́вучаным нявы́вучанымі
М. нявы́вучаным нявы́вучанай нявы́вучаным нявы́вучаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нявы́вучаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нявы́вучаны нявы́вучаная нявы́вучанае нявы́вучаныя
Р. нявы́вучанага нявы́вучанай
нявы́вучанае
нявы́вучанага нявы́вучаных
Д. нявы́вучанаму нявы́вучанай нявы́вучанаму нявы́вучаным
В. нявы́вучаны (неадуш.)
нявы́вучанага (адуш.)
нявы́вучаную нявы́вучанае нявы́вучаныя (неадуш.)
нявы́вучаных (адуш.)
Т. нявы́вучаным нявы́вучанай
нявы́вучанаю
нявы́вучаным нявы́вучанымі
М. нявы́вучаным нявы́вучанай нявы́вучаным нявы́вучаных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нявы́вучаны

1. неизу́ченный;

2. необу́ченный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нявы́вучаны, ‑ая, ‑ае.

Які не падвергся вывучэнню, даследаванню. Нявывучанае пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неизу́ченный нявы́вучаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

необу́ченный неабу́чаны, нявы́вучаны, ненаву́чаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязна́ны, -ая, -ае (разм.).

1. Не бачаны раней, невядомы; нявывучаны.

Н. край.

Н. маршрут.

2. Такі, якога не давялося перажыць, зведаць; нязведаны.

Нязнанае пачуццё.

|| наз. нязна́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цалі́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цаліны. Цалінная зямля. Цалінны край. □ А на Алтай цалінныя пласты Уздымаць і засяваць паехала ўжо моладзь. Панчанка.

2. перан. Некрануты даследаваннем, нявывучаны. Цётка адкрывала новыя тэмы, асвойвала цалінны жыццёвы матэрыял, абжывала нязведаныя сферы эстэтычнага. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспазна́ны, ‑ая, ‑ае.

Не перажыты раней, незнаёмы. Мелодыя, як і ўсё на гэтым вечары, вядзе ў іншы свет, прывабны і неспазнаны, сама льецца ў душу. Навуменка. // Разм. Недаследаваны, нявывучаны. [Тацяна] яшчэ так мала ведае. А на свеце ж столькі ўсяго цікавага, неспазнанага. Васілёнак. / у знач. наз. неспазна́нае, ‑ага, н. Дзякуй табе, Манголія, за далеч і шыр, за кветкі і ўсмешкі, за трывогу і перамогу над ёй, за само шчасце — пазнаць неспазнанае! Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязна́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Не бачаны раней, невядомы; нявывучаны. Калі [сябры] наблізіліся, бачаць: Зусім нязнаны край зямлі. Танк. Ногі просяцца ў далеч нязнаных дарог, Свежасць ніў удыхнуць хочуць грудзі. Арочка. / у знач. наз. нязна́нае, ‑ага, н. І тады за сябрам следам Стаў чацвёрты гаварыць: — Да ўсяго патрэбны Веды, Каб нязнанае скарыць. Кірэенка.

2. Такі, якога не давялося перажыць, зведаць; нязведаны. З канвертам у руках.. [Алаіза] хадзіла па пакоі, адчувала, як нейкая нязнаная дагэтуль радасць поўніць яе. Арабей. Міця адчуваў сябе трывожна. Нязнанае, нязведанае раней пачуццё непакоіла яго і хвалявала. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)