няво́ля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. няво́ля
Р. няво́лі
Д. няво́лі
В. няво́лю
Т. няво́ляй
няво́ляю
М. няво́лі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няво́ля, -і, ж.

1. Адсутнасць незалежнасці, свабоды; палон, рабства.

Загінуць у няволі.

2. Патрэба, неабходнасць.

Ахвота горш за няволю (прымаўка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няво́ля ж. нево́ля; (порабощающая сила — ещё) и́го ср.;

ахво́та горш няво́ліпосл. охо́та пу́ще нево́ли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няво́ля, ‑і, ж.

1. Адсутнасць незалежнасць свабоды; падпарадкаванне. Путаў няволі не стала, — Скінуў працоўны народ. Сонца свабоды заззяла Краю лясоў і балот. А. Александровіч. Цяпер.. Пракоп з радасцю пайшоў бы ў няволю да Кіры, гатовы служыць і ахвяраваць сабою, не патрабуючы ўзамен нічога. Карпаў. // Палон, рабства. Чым мне быць у нямецкай няволі, Лепш у правым загінуць баю. Астрэйка.

2. Патрэба, неабходнасць. І так у клопаце, у рабоце, Ці то ў няволі, ці ў ахвоце Вясна мінецца, прыйдзе лета. Колас. Ахвота горш няволі. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няво́ляняволя, плен’ (Яруш., Ян.), ’прымус’ (Нас., ТС), ’прыгон, услужэнне’ (ТС), ’цяжарнасць’ (Ян.). Да воля; да апошняга значэння гл. таксама нявольная ’цяжарная’, параўн. несвабодная ’тс’, ст.-слав. непраздна ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няволя, падняволле, прыгнёт, прыгнечанне, прыгнечанасць, уціск, ціск, прыгон, рабства, палон, кабала; ярмо, ланцуг, клетка, пятля (перан.); кайданы, путы, вярыгі (перан., мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

няво́льніцтва, -а, н.

Рабства, няволя.

|| прым. няво́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́н, -у, м.

Няволя, у якой знаходзіцца чалавек, захоплены ворагам у час вайны.

Трапіць у п.

У палоне старых уяўленняў (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нево́люшка фольк. няво́лечка, -кі ж., няво́ля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. (разм.).

1. каго (што). Давесці да знямогі, да пагібелі; загубіць.

Няволя даканала яго.

2. што. З цяжкасцю скончыць, завяршыць што-н.

Даканалі ўборку бульбы.

|| незак. дако́нваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)