няве́ста

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. няве́ста няве́сты
Р. няве́сты няве́ст
Д. няве́сце няве́стам
В. няве́сту няве́ст
Т. няве́стай
няве́стаю
няве́стамі
М. няве́сце няве́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

няве́ста, -ы, ДМ -сце, мн. -ы, -ве́ст, ж.

1. Дзяўчына або жанчына, якая выходзіць замуж; маладая.

Жаніх і н.

2. Дзяўчына, якая дасягнула шлюбнага ўзросту.

У суседкі дачка ўжо н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няве́ста ж. неве́ста

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няве́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Дзяўчына (або жанчына), якая выходзіць замуж; маладая. Нявеста была, як нявеста: у беласнежным вэлюме, з вянком, з букецікам белых красак на грудзях. Лынькоў. // Дзяўчына (або жанчына), якая мае жаніха; будучая жонка. Партызаны здзіўлена паглядзелі на маладых людзей. А Віктар.., падышоўшы да Бярозіна, сказаў, нібы бацьку: — Васіль Макаравіч, гэта мая нявеста, Наташа. Шчарбатаў. // Аб маладой дзяўчыне, якая дасягнула шлюбнага ўзросту. [Зіна:] — У Фросі дочкі — ужо нявесты. Адна восенню ў інстытут будзе паступаць. Другая ў дзевяты клас перайшла... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няве́ста ’дзяўчына, якая збіраецца пайсці замуж; жанчына ў час вяселля’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, Пятк. 2), ’акрамя звычайнага значэння наогул, таксама нестарая жанчына’ (Нас.), ’нявестка, жонка сына ў адносінах да яго бацькоў’ (Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.), неві́ста ’тс’ (Булг.), няве́стка ’тс’ (Бяльк., Сцяшк., Касп., Сл. ПЗБ), неве́стка, нэві͡естка ’тс’ (Маш., ТС, Бесар.), укр. неві́ста ’жонка’, невістка ’жонка сына’, рус. неве́станявеста, маладая, замужняя жанчына ў першы год пасля вяселля’, няве́стка ’жонка сына’, польск. niewiasta ’жанчына’, чэш. nevěstaнявеста, нявестка’, славац. nevesta ’тс’, в.-, н.-луж. njewjestaнявеста, дзяўчына ў час вяселля’, славен. nevésta ’тс’, серб.-харв. нѐвјестанявеста, нявестка’, макед. невестанявеста (у дзень вяселля); маладзіца; нявестка’, балг. невя́станявеста, маладзіца’. Прасл. *nevěstaнявеста, дзяўчына на выданні’, найбольш верагодная версія: з *ne і *vědati (гл. ве́даць), г. зн. ’невядомая’, што лічыцца табуізаванай назвай (< і.-е. *neu̯oidta ’тс’), або да *vesti (гл. вадзіць весці) (< і.-е. *neu̯ou̯edta з і.-е. *neu‑ ’новы’ + *u̯ed(‑h), ’вясці, браць замуж’), гл. Фасмер, 3, 54–55 (з літ-рай). Паводле Ю. Сцяпанава (Revue roumaine de linguistique, 20, 1975, 417–419), вынік кантамінацыі названых слоў. Параўн. таксама Ондруш, Slavica Slovaca, 20, 1975; Шаўр, Přibuz., 17, 60; Макоўскі, Мир слов и знач., 137; Жалезнікер, Studien zum i.-g. Wortschatz. Innsbruck, 1987, 245–248. Гл. таксама нявесна, нявехна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́джаная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

У вуснай народнай творчасці: нявеста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беспаса́жны: ~ная няве́ста уст. неве́ста-бесприда́нница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспаса́жны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: беспасажная нявестанявеста, якая не мае пасагу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прида́нница ж., уст. няве́ста з паса́гам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паса́г, -у, м.

Маёмасць, якую даюць бацькі ці родзічы маладой, калі яна выходзіць замуж.

Нявеста з пасагам.

|| прым. паса́жны, -ая, -ае.

П. скарб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)