няве́данне, -я, н.

Адсутнасць звестак аб чым-н.; адсутнасць ведаў у якой-н. галіне.

Н. замежных моў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няве́данне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. няве́данне
Р. няве́дання
Д. няве́данню
В. няве́данне
Т. няве́даннем
М. няве́данні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

няве́данне ср. незна́ние; неве́дение;

у шчаслі́вым ~нні — в блаже́нном неве́дении

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няве́данне, ‑я, н.

Адсутнасць звестак аб чым‑н.; адсутнасць ведаў у якой‑н. галіне. Самая прыкрая рэч, калі чалавек знаходзіцца ў стане поўнага няведання. Колас. Кухарчык адчуваў, што няведанне чужых моў проста падразае яму крылы ў навуку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незна́ние няве́данне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шарлата́нства, ‑а, н.

Паводзіны, спосаб дзеяння, уласцівы шарлатану; бессаромны падман, разлічаны на няведанне, невуцтва прысутных. Ездзіў у вёску Маркавічы. Там мне расказалі пра адну жанчыну, якая займаецца шарлатанствам. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неосведомлённость ж.

1. (о чём) непаінфармава́насць, -ці ж.; (незнание) няве́данне, -ння ср. (чаго);

2. (в чём) недасве́дчанасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неве́дение няве́данне, -ння ср.; (неосведомлённость) недасве́дчанасць, -ці ж.;

по неве́дению па няве́данні (недасве́дчанасці);

в блаже́нном неве́дении быть (пребыва́ть, находи́ться и т. п.) ирон. у шчаслі́вым няве́данні быць (знахо́дзіцца і да таго́ падо́бнае);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засы́пацца 1, ‑сы́плюся, ‑сы́плешся, ‑сы́плецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Трапіць куды‑н., у сярэдзіну чаго-н (пра што‑н. сыпкае). Пясок засыпаўся ў чаравікі. Снег засыпаўся за каўнер.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца або напоўніцца чым‑н. сыпкім. [Калодзеж] крыху засы́паўся зямлёй, і на дне яго вады было мала. Чорны.

3. чым. Разм. Мець чаго‑н. у вялікай колькасці. Год выдаўся добры. Можна засыпацца хлебам.., атрымаць шмат грошай... Паслядовіч.

засы́пацца 2, ‑сы́плюся, ‑сы́плешся, ‑сы́плецца; зак.

Разм. Аказацца выкрытым; пацярпець няўдачу ў якой‑н. справе. — Прыгадалася Надзя, Ціхан, Сяргей, многія другія... Як пройдзе для іх вобыск! Хоць бы ніхто не засыпаўся! М. Ткачоў. // Выявіць няўменне, няведанне ў чым‑н. Засыпацца на экзамене.

засыпа́цца 1, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да засы́пацца ​1.

2. Зал. да засыпа́ць ​1.

засыпа́цца 2, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.

Незак. да засы́пацца ​2.

засыпа́цца 3, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.

Незак. да заспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)