но́рка² гл. нара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́рка

‘звярок’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. но́рка но́ркі
Р. но́ркі но́рак
Д. но́рцы но́ркам
В. но́рку но́рак
Т. но́ркай
но́ркаю
но́ркамі
М. но́рцы но́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

но́рка

‘памянш. да нара’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. но́рка но́ркі
Р. но́ркі но́рак
Д. но́рцы но́ркам
В. но́рку но́ркі
Т. но́ркай
но́ркаю
но́ркамі
М. но́рцы но́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

но́рка¹, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых з густой бліскучай поўсцю, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. но́ркавы, -ая, -ае.

Норкавая шуба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́рка I ж., уменьш. (от нара́) но́рка

но́рка II ж., зоол. но́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́ркаI уменьш. но́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́ркаII зоол. но́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Памянш. да нара; невялікая нара.

но́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых, які дае каштоўнае футра ад цёмна-карычневага да серабрыста-блакітнага колеру. // Футра гэтага звярка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нара́, -ы́, мн. но́ры і (зліч. 2, 3, 4) нары́, нор, ж. Паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём.

Барсукова н.

|| памянш. но́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Но́рка1 ’драпежны пушны звярок’ (ТСБМ). Відаць, запазычана з рус. но́рка ’тс’, што з фін. nirkka ’ласка’, эст. nirk ’тс’ (Трубачоў у Фасмера, 2, 83, гл. таксама Вахрас, Virittäjä, 79, 102–110). Гл. таксама нары́ца ’тс’.

Но́рка2, нары́ца ’назва рухавай, непаседлівай асобы’ (пух., Жыв. сл.). Гл. нарыца, параўн. тлумачэнне: «на чалавека так кажуць, які вельмі пранорлівы» (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)