но́рка¹, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Драпежны пушны звярок сямейства куніцавых з густой бліскучай поўсцю, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. но́ркавы, -ая, -ае.

Норкавая шуба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)