но́каць, -аю, -аеш, -ае; незак., на каго і без дап. (разм.).

Паганяючы крыкам «но», прымушаць ісці хутчэй.

|| аднакр. но́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. но́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. но́каю но́каем
2-я ас. но́каеш но́каеце
3-я ас. но́кае но́каюць
Прошлы час
м. но́каў но́калі
ж. но́кала
н. но́кала
Загадны лад
2-я ас. но́кай но́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час но́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

но́каць несов., разг. понука́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., на каго і без дап.

Разм. Паганяючы крыкам «но», прымушаць ісці хутчэй. [Немцы] ехалі, крадучыся, нават не некалі на коней, не гаварылі паміж сабой. Грахоўскі. Хлапчук закруціў над канём канцамі лейцаў, пачаў нокаць і цмокаць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зано́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць нокаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не.

Аднакр. да нокаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

но́канне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нокаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панука́ць ’прымушаць рабочую жывёлу рухацца хутчэй; нокаць; дэспатычна распараджацца, не лічыцца з чым-небудзь, папіхаць’ (ТСБМ). Да ну, нукаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́каць ’аднеквацца, гаварыць «не»’ (Нас.). Ад не шляхам т. зв. ^‑суфіксацыі, пры дапамозе якой утвараюцца дзеясловы ад выклічнікаў, гукапераймальных слоў і г. д., параўн. нукаць, нокаць (ад но!) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паганяць, гнаць; нокаць, нукаць, панукаць, панукваць, турыць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)