нецвяро́зы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нецвяро́зы нецвяро́зая нецвяро́зае нецвяро́зыя
Р. нецвяро́зага нецвяро́зай
нецвяро́зае
нецвяро́зага нецвяро́зых
Д. нецвяро́заму нецвяро́зай нецвяро́заму нецвяро́зым
В. нецвяро́зы (неадуш.)
нецвяро́зага (адуш.)
нецвяро́зую нецвяро́зае нецвяро́зыя (неадуш.)
нецвяро́зых (адуш.)
Т. нецвяро́зым нецвяро́зай
нецвяро́заю
нецвяро́зым нецвяро́зымі
М. нецвяро́зым нецвяро́зай нецвяро́зым нецвяро́зых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нецвяро́зы прям., перен. нетре́звый;

у ~зым ста́не — в нетре́звом состоя́нии;

н. по́гляд на рэ́чы — нетре́звый взгляд на ве́щи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нецвяро́зы, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення; п’яны. [Маці:] — Аднаго разу позна, папацёмку ўжо, варочаўся.. [кравец] дахаты. А, відаць, нецвярозы быў. Ну і завяла яго сцежка ўбок. Якімовіч. // Характэрны для п’янага чалавека. Адным з грубейшых парушэнняў правы вулічнага руху з’яўляецца кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. «Звязда».

2. перан. Пазбаўлены разумнага падыходу да каго‑, чаго‑н. Нецвярозыя адносіны да падзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хме́льны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення; нецвярозы.

2. Які выклікае ап’яненне.

Х. напой.

Выпіць хмельнага віна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўп’я́ны, ‑ая, ‑ае.

Трохі п’яны, нецвярозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нетре́звый нецвяро́зы;

в нетре́звом ви́де у нецвяро́зым ста́не;

нетре́звый взгляд на ве́щи нецвяро́зы по́гляд на рэ́чы;

нетре́звое отноше́ние к чему́-л. нецвяро́зыя адно́сіны да чаго́е́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

п’я́ны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення, нецвярозы.

П’янаму (наз.) мора па калена (прыказка). Што ў цвярозага на розуме, тое ў п’янага (наз.) на языку (прыказка). П. ад радасці (перан.).

2. Уласцівы захмялелым людзям.

П. голас.

3. Які прыводзіць да стану ап’янення (разм.).

П. напітак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́дус, ‑а, м.

1. Адзінка вымярэння вугла або дугі, роўная 1/360 акружнасці (абазначаецца знакам °, які ставіцца справа ад лічбы уверсе). Вугал у 45°.

2. Адзінка вымярэння тэмпературы (паветра, вады, чалавечага цела і пад.). Мароз 30 градусаў. Вада кіпіць пры тэмпературы 100° па Цэльсію.

3. Адзінка вымярэння моцы спірту, спіртных напіткаў. Часта прыязджалі акцызнікі, правяралі градусы гарэлкі і бралі ў карчмара хабар. Бядуля.

•••

Пад градусамнецвярозы, у стане лёгкага ап’янення.

[Ад лац. gradus — ступень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

П’я́ны ’які знаходзіцца ў стане ап’янення, нецвярозы’ (ТСБМ). Укр. пʼяни́й, рус. пьян, пья́ный, польск. pijany ’тс’, чэш. pijan ’п’яніца’, славац. pijan ’тс’, pijany ’п’яны’, в.-луж. pjany, н.-луж. pijany, палаб. pajoně, серб.-харв. пја̏н, пѝјан ’тс’, славен. pijàn ’п’яны; адурманены’, балг. пия́н ’п’яны’, макед. пијан ’тс’, ст.-слав. пиѩнъ ’тс’. Праслав. *pьjanъ(jь), *pijanъ(jь) ’п’яны; адурманены’, параўноўваюць са ст.-інд. pyāná‑ ’поўны, надуты’ (’напіты і наеты’), вытворнае ад прасл. *pijǫ, *piješь або *pьjǫ, *pьješь < і.-е. *pī‑, гл. піць (Фасмер, 3, 422; Зубаты, 2, 162; БЕР, 5, 285; Махэк₂, 452; Банькоўскі, 2, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

п’я́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення; нецвярозы. Быў [Падбярэцкі] сёння з самай раніцы вясёлы і рухавы — недзе ўжо справіўся выпіць, не дома: з дому ён ніколі п’яны не прыходзіў. Пташнікаў. З боку Камароўкі, віхляючыся і матляючы рукамі, плёўся п’яны немец. Новікаў. / у знач. наз. п’я́ны, ‑ага, м.; п’я́ная, ‑ай, ж. На доўгіх лавах у хаце і ў сенцах на зямлі сядзяць п’яныя. Бядуля.

2. Уласцівы захмялелым, нецвярозым людзям. — Гэй ты, малпа! Падай рому! — пачуў .. [Манг] ля сябе п’яны голас. Маўр. З-за ельнічку даносілася чужая п’яная песня з выкрыкамі. Мележ.

3. Які прыводзіць да стану ап’янення; п’янкі. Намяшаў.. [цар] тры кубкі віна салодкага з п’яным. Якімовіч. // Які прыводзіць да стану, падобнага ап’яненню. Бэзу кусты сіняву разлілі каля хаты. Водарам п’яным мае патрывожылі сны. Тарас.

•••

З п’яных вачэй гл. вока.

Пад п’яную руку гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)