нервава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. нервава́нне
Р. нервава́ння
Д. нервава́нню
В. нервава́нне
Т. нервава́ннем
М. нервава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нервава́нне ср.

1. нерви́рование; см. нервава́ць;

2. не́рвничание; см. нервава́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нервава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нерваваць і нервавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нервава́ць, нерву́ю, нерву́еш, нерву́е; нерву́й; незак., каго і без дап.

Даводзіць каго-н. да нервовага стану.

Гэта выступленне нервавала прысутных.

|| наз. нервава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нервава́цца, нерву́юся, нерву́ешся, нерву́ецца; нерву́йся; незак.

Быць ва ўзбуджаным, нервовым стане; хвалявацца, злавацца.

|| зак. панервава́цца, -рву́юся, -рву́ешся, -рву́ецца.

|| наз. нервава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нерви́рование нервава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нервничание нервава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перарыва́цца (перэрыва́цца) ’нервавацца’, перэрва́цца ’разнервавацца’, пярэрва ’клопат, нерваванне, турботы’ (ТС). Відаць, роднаснае польск. przerywać się ’надрывацца’. Параўн. драг. порва́тыся можна од не́рву ’памерці ад перажыванняў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перая́да ’прыкры, надаедлівы чалавек’ (Сцяшк. Сл.), перэе́да ’нерваванне; той, хто нервуе, раздражняе’, перэеда́цца ’нервавацца, раздражняць адзін аднаго’ (ТС). Да пера- (гл.) і ⁺ядзіць < прасл. *editi (sę), параўн. рус. пск., цвяр. перее́дки ’злосная сварка’, польск. jadzić się, jedzić się ’злавацца’, чэш. jedit ’тс’, ст.-чэш. jěditi ’раздражняць’, славен. jezíti, jáditі ’злаваць’, серб.-харв. је́дити ’тс’, ја̏дити ’скардзіцца; прыносіць пакуты’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 40). Тураўскае перэе́да ’абжора’ (ТС) да пера- і е́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)