непрахо́днасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. непрахо́днасць
Р. непрахо́днасці
Д. непрахо́днасці
В. непрахо́днасць
Т. непрахо́днасцю
М. непрахо́днасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

непрахо́днасць, -і, ж.

1. гл. непраходны.

2. Няздольнасць прапускаць што-н. (аб органах чалавека або жывёлы; спец.).

Н. кішэчніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрахо́днасць ж. непроходи́мость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрахо́днасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць непраходнага.

2. Спец. Няздольнасць прапускаць што‑н. (аб органах чалавека або жывёлы). Непраходнасць кішэчніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрахо́дны, -ая, -ае.

Праз які немагчыма або цяжка прабрацца, прайсці.

Н. гушчар.

|| наз. непрахо́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непроходи́мость непрахо́днасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Рэзкая змена напрамку руху, паварот (у 1 знач.), а таксама месца, дзе змяняецца напрамак.

З-за завароту ракі выплыла лодка.

Заварот кішакнепраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішэчных петляў.

|| прым. заваро́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

1. Рэзкая змена напрамку руху; паварот (у 1 знач.). Вось і канец поля, жняярка робіць тут заварот. Лупсякоў. Ля пад’езда загудзела машына і, зрабіўшы заварот, ірванулася ад штаба. М. Ткачоў.

2. Месца, дзе змяняецца напрамак; паварот. Вось з-за рачных заваротаў выплываюць рыбакі са сваімі снасцямі; сур’ёзныя, павольныя постаці. Колас.

•••

Заварот кішакнепраходнасць кішэчніка, выкліканая перакручваннем кішачных петляў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гушчыня́, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан густога. Гушчыня травы. Гушчыня раствору. Гушчыня чыгуначнай сеткі. □ Усюды прабіваюцца кусты арэшніку і каліны, павялічваючы яшчэ больш гушчыню і непраходнасць лесу. В. Вольскі.

2. Тое, што і гушчар. І рады я вясне тваёй, Айчына, Як сонцу кветка ў гушчыні лясной. Прыходзька.

3. Тое, што і гушча (у 3 знач.). У гушчыні натоўпу. З гушчыні народных мас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)