ненаціскны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ненаціскны́ ненаціскна́я ненаціскно́е ненаціскны́я
Р. ненаціскно́га ненаціскно́й
ненаціскно́е
ненаціскно́га ненаціскны́х
Д. ненаціскно́му ненаціскно́й ненаціскно́му ненаціскны́м
В. ненаціскны́ (неадуш.)
ненаціскно́га (адуш.)
ненаціскну́ю ненаціскно́е ненаціскны́я (неадуш.)
ненаціскны́х (адуш.)
Т. ненаціскны́м ненаціскно́й
ненаціскно́ю
ненаціскны́м ненаціскны́мі
М. ненаціскны́м ненаціскно́й ненаціскны́м ненаціскны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ненаціскны́ лингв. безуда́рный, неуда́ренный, неуда́рный, неударя́емый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ненаціскны́, ‑ая, ‑ое.

Які не мае на сабе націску. Ненаціскны склад слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безуда́рный лингв. ненаціскны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неуда́рный лингв. ненаціскны́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. У мовазнаўстве — вымаўляць ненаціскны гук «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.

2. Разм. Выхваляючыся, вельмі часта паўтараць у размове «я». Не звык я змалку якаць, Ды ў справе важна — Якасць! Барадулін. [Яўген:] — Не тое што, як другі — каторы любіць выстаўляцца, штосьці якаць: — Я! я! Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тага- (таго‑) — ненаціскны элемент складаных слоў тагабо́чны ’які жыве на тым баку’, тагаго́дні ’мінулагодні’, тагаро́чны ’тс’ (Нас.), тагасве́тны ’незямны, пасмяротны’, тагача́сны ’які існаваў у мінулым’ (ТСБМ), тагоча́сны ’тадышні’ (Ласт., Бяльк.). Да той (гл.), на базе спалучэнняў з таго боку, з таго свету, з таго року і пад., параўн. таго‑часу ’зараз жа’ (Нас.). Гл. таго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуплува́ць ’выплываць’ (Бяльк., КСТ). Супадаючыя формы з усходу і поўдня Беларусі тлумачацца па-рознаму: магілёўская форма адлюстроўвае фанетычныя змены, звязаныя з сістэмай дысімілятыўнага акання і моцнай лабіялізацыяй ы паміж губнымі (вып‑ > вуп‑, Яшкін, Узаемадзеянне, 65; Вайтовіч, Ненаціскны вакалізм, 43 і наст.), палеская форма ўтворана ад плуць ’плыць’ з пераходам ы > у пасля губных (Вайтовіч, там жа, 45 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астраго́н ’расліна Artemisia dracunculus L.; палын-эстрагон’. Пачатковы ненаціскны галосны вымаўляўся як ‑а, што вяло да народнаэтымалагічнай сувязі з востры. На самой справе эстрагон з французскай праз рускую (дзе фіксуецца з; 1864) ці польскую; франц. estragon ’тс’ з 1564 < арабск. Паколькі з эстрагону рабілі воцат, гэта назва была перанесена і на воцат, які народнаэтымалагічна звязваўся з якасцю ’востры’: у Насовіча острого́нъ ’моцны вінны воцат’. Народнаэтымалагічнае асэнсаванне эстрагону адзначана і ва ўкр. острогін ’палын-эстрагон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)