недаўме́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. недаўме́нне
Р. недаўме́ння
Д. недаўме́нню
В. недаўме́нне
Т. недаўме́ннем
М. недаўме́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недаўме́нне, -я, н.

Здзіўленне, сумненне, стан нерашучасці як вынік неразумення чаго-н., няяснасці ў чым-н.

Быць у недаўменні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаўме́нне ср. недоуме́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недаўме́нне, ‑я, н.

Здзіўленне, сумненне, стан нерашучасці як вынік неразумення чаго‑н., няяснасці ў чым‑н. Незнаёмы ўлавіў недаўменне на твары Андрэя і спахапіўся, што ў сумятлівасці сваёй забыў адрэкамендавацца. Дуброўскі. Грушка паціснуў плячыма ў нейкім.. недаўменні і з грымасаю на твары паглядзеў у акно. Пестрак. Садовіч стаяў у недаўменні і не ведаў, што будзе далей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаўмява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Знаходзіцца ў недаўменні; выказваць, выяўляць недаўменне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаўме́нны, -ая, -ае.

Які выяўляе недаўменне, поўны недаўмення.

Недаўменнае пытанне.

|| наз. недаўме́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недаўме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які выяўляе недаўменне, поўны недаўмення. Варывончык глядзеў на жонку з недаўменным здзіўленнем. Кулакоўскі. Меншы [хлапчук], год чатырох, пазіраючы недаўменнымі вачанятамі ка маці, пачынаў церці кулачкамі вочы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недаўме́ць ’не разумець, недамысліваць’ (Мат. Маг.), недаўмі́ць ’недадумаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж недаўменне ’здзіўленне, стан нерашучасці як вынік неразумення’ (ТСБМ), рус. маск. недоуме́ть ’не здолець, дрэнна зрабіць што-небудзь’. З не і даўме́ць ’дапяць, уразумець’, да ум ’розум’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недаўмява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Быць у недаўменні; выказваць, выяўляць недаўменне. — Дык чаго ж ты прыйшла? — недаўмявае дзед Купрыян. [Аўгіня:] — Прыйшла забраць тое, што прынесла з сабою з дому. Колас. Калісьці кітайскія літаратары пускалі ў жыццё свае творы без подпісу, ананімна. Чытаў я пра гэта ў юнацтве і недаўмяваў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

боль, ‑ю, м.

Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты. Гэтае яго [Іванава] недаўменне абарваў ашалелы ўдар у грудзі, нясцерпны боль пранізаў горла, коратка бліснула хмарнае неба, і ўсё назаўжды знямела... Быкаў. Я спачываў не раз у іх цішы, А сум і боль не гаслі ў душы: Палезлі ў бітве мінскія сады, Як адшукаць любімых дрэў сляды? Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)